МУЗЕЙНЫЯ вандроўкі (Мінск)

May 05, 2019 07:18

Нас чакаюць вялікія травеньскія выходныя і калі кагосьці спыняе каб паехаць у вандроўку дождж і халоднае надвор'е то магу параіць адзін дзень выходных аддаць на пазнавальны паход па музеях Мінска.



Мастацкі музей. Выстава «Сальвадор Далі».
https://azarkinm.livejournal.com/187424.html


Гістарычны музей. Выстава «1919: Беларуская рэспубліка».
https://azarkinm.livejournal.com/187652.html


Музей 1-га з'езда РСДРП. Выстава «Таямнічы свет пад мікраскопам».
https://azarkinm.livejournal.com/187949.html


Падкіну вам яшчэ пару анонсаў, на якія мы яшчэ не хадзілі, але плануем схадзіць. Можа і вас зацікавіць некаторыя з іх.

Гістарычны музей. Выстава «STEEL, WOOD & BONE».
http://histmuseum.by/ru/news/1993/
Аўтар ужо 15 год займаецца разбой па дрэву і па майстэрску выразае гатычныя вобразы нашых сучаснікаў і надае ім таямнічасць. Мы больш звыкліся бачыць у парках грубыя формы драўляных вобразаў, тут жа прадстаўлена крапатлівая і мастацкая праца.


Гасцёўня Уладзіслава Галубка. Выстава «ROBO ART».
http://histmuseum.by/ru/news/2007/
А вы былі ў музеі актора і рэжысёра Уладзіміра Галубка? Таго, хто фактычна зрабіў сучасны беларускі тэатр? Мы - не былі. Відаць адміністрацыя вырашыла, што такіх як мы большасць і вырашыла людзей зазываць да сябе не толькі традыцыйнай выставай. На гэты раз у музеі прапаноўваюць паглядзець выставу дзе прадстаўлены мадэлі робатаў розных памераў. Аўтарам з'яўляецца Аляксандр Гадун, які працуе выкладчыкам кафедры архітэктурнага праектавання Брэсцкага ўніверсітэта. А матэрыялам Аляксандра з'яўляецца састарэлая пабытовая тэхніка, нават не верыцца, што некаторыя мадэлі могуць яшчэ і рухацца.


LIBRA. Выстава «Эндзі Уорхал. Шаўкаграфія».
https://libra-gallery.by/vystavka-endi-uorxol-vymirayushhie-vidy-i-animal-stories-sergeya-bondarenko-i-anny-silivonchik/
Знакаміты Эндзі Уорхал прыехаў і ў Мінск. Не ведаеце хто гэта? Не ведаеце яго творы? Не веру! Вам проста трэба ўвесці ў нэце гэта імя і зразумець, што вы бачылі ўжо яго карціны. Вы бачылі іх у часопісах, і ў газетах, ды і ў розных перадачах таксама. Але зараз іх можна паглядзець у рэальнасці ў Мінску.
Асаблівасць гэтай выставы ў тым, што пры наведванні Уорхала вам даецца 20% зніжкі на квіткі выставы Далі ў мастацкім музеі і наадварот. Так як мы ўжо схадзілі на Далі, то зараз на чарзе ў нас Уорхал.


Галерэя М.Савіцкага. Выстава «Еўрапейскае баявое мастацтва».
http://minskmuseum.by/afisha
Вам падабаецца фехтаванне? Вы любіце эпоху Д'Артаньяна? То відаць гэта выстава якраз для вас. Прачытайце па спасылцы інфармацыю, можа і яна вас зацікавіць.


Некаторыя выставы будуць працаваць яшчэ доўга, некаторыя хутка скончацца, так што, вырашайце на якія вы хочаце схадзіць, а на якія не. Мы відаць наведаем увесь спіс анансаваных. :-)

Музей

Previous post Next post
Up