Выстава "Таямнічы свет пад мікраскопам". Музей 1-га з'езда РСДРП (Мінск)

May 04, 2019 07:41

Да 7 ліпеня 2019 года будзе працаваць выстава "Таямнічы свет пад мікраскопам", якая размешчана ў музеі 1-га з'езда РСДРП.




Выстава цікава не толькі дзецям, якія адкрываюць для сябе свет на ўроках біялогіі, яна цікава ўсім тым, хто прагне атрымаць больш ведаў не толькі праз інтэрнэт, але і пабачыць увачавідку звычайныя для нас рэчы пад іншым вуглом, вуглом, які не бачны звычайным вокам.

Вы ведаеце з чаго складаецца луска рыбы? Як выглядаюць часткі цыбулі ды пшаніцы? А павялічанага мураша бачылі? А даждзявога чарвяка ў разрэзе? А вока мухі павялічанае ў шмат разоў?





30 мікраскопаў, якія размешчаны ў выставачным памяшканні дапамогуць вам адкрыць для сябе шмат чаго цікавага, што не пакажуць на ўроках біялогіі.

Акрамя павялічаных малекул вы можаце азнаёміцца на выставе з калекцыямі гербарыяў і насякомых.

Больш інфармацыі пра выставу можна знайсці на сайце музея http://histmuseum.by/ru/news/1868/


P.S. На выставе наведвальнікам нагадваюць, што кранаць мікраскопы і люстэркі настойліва не рэкамендуецца, бо гэта можа перашкодзіць правільнаму ракурсу павялічэння. Але да нас відаць быў такі ахвотнік, які некаторыя мікраскопы ўсё ж такі кранаў. Таму, калі вы бачыце шэрую пляміну ці ўсё расплываецца, варта звярнуцца да супрацоўнікаў каб яны настроілі мікраскоп. Мы ж парушылі просьбу, якая была на ўваходзе і самі настроілі мікраскопы для прагляду (толькі я гэта вам не казала). :-)

Музей

Previous post Next post
Up