У мінулым годзе гістарычны музей праводзіў выставу прысвечаную 100-годдзю БНР. Сёлета супрацоўнікі прадаставілі для наведвальнікаў выставу з нагоды 100-годдзя БССР. Гэтыя дзве выставы якія фактычна звязаныя адна з адной. Яны паказваюць, што каб не было БНР у 1918 годзе, то не было б і БССР у 1919-м.
Выстава настолькі цудоўная, што я рэкамендую дакладна схадзіць на яе ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй краіны.
Гэта выстава не ода савецкай рэспубліцы, яна хутчэй одай БНР.
Сучасны падыход да выставы арганізатараў - гістарычныя коміксы, інсталяцыі, фотазона і вядома традыцыйныя стэнды - прыцягвае не толькі дарослых гледачоў, але і падлеткаў, якім наведванне музея даволі часта падаецца сумным.
Мае дзеці апошнім часам выбарачна наведваюць выставы. Але вось выстава ў гістарычным музеі на дзіва ім спадабалася. Хаця... ўсё ж такі вядома шмат чаго залежыць ад стаўлення дарослых і іх інтарэса да экспазіцы.
Спяшайцеся, бо выстава "1919: Беларуская рэспубліка" будзе працаваць да 12 траўня 2019 года. Больш пра яе можна даведацца на сайце музея
http://histmuseum.by/ru/news/1939/ А вось спасылка на мінулагоднюю выставу прысвечаную 100-годдзю БНР
https://azarkinm.livejournal.com/182370.html