Узгадала пра наш маршрут, які хоць і адбыўся два гады таму, але з-за пастаяннага адкладвання расповяду пра адзін з пунктаў так і не быў выкладзены. Таму зараз, перад вялікімі выходнымі (раптам каму некуды падацца) вырашыла ўсё ж такі выкласці маршрут. Вандроўка разлічана на поўны вясенне-летні дзень. Помнікі маршрута знаходзяцца ўздоўж дарогі Ліда-Шчучын.
Белагруда - Тарнова - Малае Мажэйкава - Мураванка - Жалудок - Дзікушкі - Лапаты - Ражанка - Шчучын
Так як да ЛІДЫ мы ўжо даяджалі і вандравалі (можна пачытаць пра гэта тут
http://azarkinm.livejournal.com/83178.html ), то на гэты раз мы толькі спыніля папіць кавы каля сцен замка. А далей шлях ляжаў да Гародні.
БЕЛАГРУДА
http://azarkinm.livejournal.com/147429.htmlБелагруда - гэта вёска дзе спляліся лёсы некаранаваных каралёў Літвы і шэрых кардыналаў, паўстанцаў-каліноўцаў і іх карнікаў; вёска дзе дзейнічаў шпіталь-прытулак і дзе ў вірах гісторыі знішчаўся і аднаўляўся касцёл. Таксама ў вёсцы знаходзяцца два старажытных селішча.
ТАРНОВА
http://azarkinm.livejournal.com/161270.htmlМесца, якое названа ў гонар мужа Ганны Завішы, якое калісьці належыла Радзівілам і было нацыяналізавана Польшчай ў 1921 годзе з-за палітычнай дзейнасці продкаў гаспадара палаца.
МАЛАЕ МАЖЭЙКАВА
http://azarkinm.livejournal.com/148607.htmlМястэчка дзе былі і здрада, і каханне, і шчасце. Мястэчка, якое захавала значную частку сваіх гістарычных помніка і прыцягваюць да сябе гэтым аматараў гісторыі.
МУРАВАНКА
http://azarkinm.livejournal.com/149857.htmlУсе хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ведаюць гэту царкву па школьным падручніка. Як толькі яе не называюць і Мураванка, і Маламажэйкаўская мураванка, і Мажэйкаўская царква. Але сэнс заўсёды застаецца адзіны - гэта будынак абарончага тыпу, які ўражвае і на фота, і ў рэальнасці.
ЖАЛУДОК
http://azarkinm.livejournal.com/169363.htmlПрыгожы палац які захаваўся толькі з-за таго, што да апошняга часу тут была вайсковая частка. Чароўная лесвіца, шматлікія пакоі і містычныя малюнкі па сценах пасля здымкаў тут фільма "Масакра" цікавяць у першую чаргу заезжых турыстаў. (Маленькі сакрэт, на будынку вартаўніка раней знаходзіўся тэлефон па якому можна патэлефанаваць і папрасіць адчыніць палац для прагляду.)
ДЗІКУШКІ
http://azarkinm.livejournal.com/150507.htmlБылая сядзіба Грабоўскіх прыцягвае мінакоў нават у такім разбураным стане, а ўявіце сабе, як бы пацягнуліся ў вёску вандроўнікі, каб была тут прыгожая сядзіба.
ЛАПАТЫ
Каля самай дарогі з Жалудка ў Ражанку знаходзіца адзін з 22 помнікаў Дуг Струве на Беларусі. Не прамініце яго, (асабліва калі вы ні разу не бачылі гэтыя помнікі)!
РАЖАНКА
http://azarkinm.livejournal.com/150018.htmlКолькі ж на Беларусі прыгожай гістарычнай спадчыны, з цудоўнай гісторыяй, якую большасць людзей нашых і не ведае. А шкада. Гэтым разам па дарозе ў Гародню завітайце ў Ражанку. Месца, якое выбраў для жыцця "на пенсіі" самы багаты ліцвін ХІХ ст.
ШЧУЧЫН
http://azarkinm.livejournal.com/163259.htmlГэта апошняя кропка перад прыездам у Гародню. Тут вы пабачыце палац ХІХ стагоддзя, які быў пабудаваны па выгляду французскага палаца, знойдзеце касцёл, які належыў піярам і адшукаеце помнік беларускай паэтцы Алаізе Пашкевіч (Цётка), у гонар якой у Беларусі нядаўна стварылі літаратурную прэмію. Ад Ігнація Сцыпіёна, былога ўладара Шчучына, гораду дасталіся не толькі архітэктурныя помнікі, але і герб з яго ініцыяламі. (Дарэчы палац ужо адрэстаўравалі і адчынілі).