Хто не хоча вялікіх вандровак, але хоча з'ехаць са святкуючага перамогу Мінска, прапаноўваю адзін вельмі цікавы накірунак - маёнтак Сула што каля Дзяржынска.
На гэтыя вялікія выходныя, там якраз ёсць што паглядзець і як адпачыць. Так 7, 8 і 10 траўня ўладары маёнтка прапаноўваюць бясплатныя абзорныя экскурсіі. Праўда пачынацца яны будуць а 13 і а 15 гадзіне.
А таксама, 9 траўня, а 13 гадзіне, абяцаюць спусціць дракар (лодка вікінгаў) на воду. Можна будзе пакатацца на ёй (бесплатна), пачаставацца напоем вікінгаў (для тых каму 18), за грошы пакатацца на брычцы, лодке, канях. І самае галоўнае можна проста паблукаць па маёнтку, азнаёміцца з яго гісторыяй, наведаць музей, пасядзець у кавярне.
Перад тым як ехаць абавязкова даведайцеся чым жа так унікальны СУЛА, што я раю туды скатацца (аб гэтым я распавядала раней). А па дарозе, калі вы на машыне, можна заехаць у РУБЯЖЭВІЧЫ і пабачыць увачавідку парк камянёў, цудоўнейшы касцёл, а на мясцовых каталіцкіх могілках знайсці магілу апошняй уладаркі маёнтка Сула, якая не захацела з'яджаць з родных мясцін і засталася тут жыць пры савецкай уладзе.
Што варта пачытаць перад тым як ехаць:
РУБЯЖЭВІЧЫ
http://azarkinm.livejournal.com/148072.htmlСУЛА
http://azarkinm.livejournal.com/147915.htmlсайт маёнтка СУЛА з інфармацыяй пра свята дракар
http://panski-maentak.by/razvlecheniya/drakkar P.S. Уваход у маёнтак Сула платны - 55 тыс.рублёў, дзеці да 11 год бесплатна, але гэтыя грошы вартыя таго, каб патрапіць на тэрыторыю маёнтка.