Манюшка. Падалі подпісы ў выканкам.

Jan 10, 2014 07:15

Рэдка раблю перапосты. Але гэта ідэя проста патрабуе гэта зрабіць.

СЯБРЫ, ТАВАРЫШЫ і ЗНАЁМЫЯ хто яшчэ не падпісаўся за ідэю помніка Манюшка ў Мінску, далучайцеся!  У вас адзіная магчымасць дзесьці ў душы і на паперцы паставіць для сябе галачку, што вы далучыліся да з'яўлення помніка ў сталіцы.

P.S. каб асвяжыць у галаве інфармацыю пра род Манюшка чытайце тут http://azarkinm.livejournal.com/127969.html
а пра Смілавічы (радавы маёнтак) можна даведацца тут http://azarkinm.livejournal.com/120521.html

-------------------------

Originally posted by salasz at Манюшка. Падалі подпісы ў выканкам.
Электронныя, а таксама жывыя на паперы. Жывыя подпісы з Гродна дасылалі, Анджэй Пісальнік пісаў, што выслалі ў выканкам подпісы наўпрост, у Стаўбцах людзі збіралі подпісы, у Мінску цэлая каманда працавала! Жывыя подпісы ў асноўным палякі збіралі, але... шмат жывых подпісаў даслаў беларус п. Андрэй Вашкевіч з Гродна, у Мінску папулярызывала ідэю помніка п. Марына Азаронак, найперш праз свой краязнаўчы блог, а таксама праз памятную па ўнікальных здымках вандроўку на радзіму Станіслава Манюшкі.

P.S. Як быццам подпісы больш ужо не патрэбныя, але ў наладках сервісу change.org стаіць 4200 подпісаў, не хапае 21 подпіс, дапамажыце акругліць! :)

Тут:
https://www.change.org/monushko

Манюшка

Previous post Next post
Up