СМІЛАВІЧЫ (Мінская вобласць)

May 07, 2013 12:44

Непадалёк ад Мінска, усяго ў 25 км, знаходзіцця мястэчка Смілавічы, а там знахозіцца цудоўны палац ХІХ стагоддзя, які належыў слынным радам нашай Бацькаўшыны Ваньковічам ды Манюшка.



Смілавічы вядомы ў нашай гісторыі з 1592 года.За сваю 500-гадовую гісторыю мястэчкам валодалі Бакштанскія, Кежгайлы, Сапегі, Завішы, Агінскія і Манюшкі.

Вялікі ўнёсак ў развіццё Смілавіч зрабіў Міхаіл Казімір Агінскі, які фундаваў будаўніцтва і дзейнасць касцёла св.Вінцэнта, арганізаваў у мястэчку будаўніцтва млыноў. Дарэчы гэта той самы Агінскі які выдаткаваў грошы на будаўніцтва Агінскага канала (вядома названага ў гонар яго:-).


Міхаіл Казімір Агінскі

Звесткі з Вікіпедыі:
Агінскі канал, Дняпроўска-Нёманскі канал, Вялікі Пінскі канал, Порт Агінскага - частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі сучасных Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Берасцейскай вобласьці, злучаў раку Ясельду (вадазбор Прыпяці) з ракой Шчарай (вадазбор Нёмана). Даўжыня (з Выганашчанскім возерам) 54 км.

Да Манюшкаў Смілавічы патрапілі ў 1791 годзе, калі шляхціч Станіслаў Манюшка набыў мястэчка ў князя Агінскага. На момант набыцця маёнтка Манюшкам у Смілавічах было 85 двароў (43 хрысціянскіх, 31 яўрэйскі і 13 татарскіх) і пражывала 564 жыхароў. Працавала два вадзяных млына, дзейнічаў кляштар св.Вінцэнта (пры ім працавала школа, якую зачыняць пасля паўстання 1831 года царскія ўлады) і дзве праваслаўныя царквы (св.Георгія і Успення Багародзіцы).


Малюнак Напалеона Орды.

Кляштар быў зруйнаваны ў 1930-я гады.


фота radzima.org

Станіслаў Манюшка (1734-1807 ), род Манюшкаў паходзіць з Падляшша, якім у 1529 годзе належылі маёнткі Манюшка і Сморгаўка. Шляхецкі тытут прадзеду Станіслава надаў сам кароль Рэчы Паспалітай. Станіслаў быў сынам дробнага шляхціца, падчашага бельскага Юзафа Манюшкі. Па прычыне канфлікту з мачахай рана з’ехаў з бацькоўскай хаты, таму ўсяго дамогся сам у жыцці не абапіраючыся на сродкі бацькоў. Працаваў аканомам у Міхаіла Агінскага, у якога ў 1791 годзе і выкупіў Смілавічы.

Але ў гісторыі з набыццём маёнтка ў Смілавічах застаецца шмат белых плямаў, і з цягам часу ўсё больш не зразумела, што тут плёткі, што праўда. Можна знайсці некаторыя сцвярджэнні, што праўдамі і не праўдамі два аканома Агінскага Манюшка і Ашторп атрымалі ад Агінскага значную частку грошай у спадчыну. І падкінуўшы манетку падзялілі паміж сабой два маёнткі з вёскамі. Манюшке дасталіся Смілавічы, а Ашторп атрымаў Дукору, якія знаходзяцца ўсяго ў 8 км адзін ад аднаго. Гэта падзея з’яднала былых аканомаў і да канца свайго жыцця яны сябравалі і пастаянна надведваліся адзін да аднаго ў госьці. Але аканомы былі не настолькі наглыя каб забраць усе грошы прадстаўніка такога вялікага і магутнага роду як Агінскія. Астатнюю частку грошай Міхаіла Агінскага атрымаў яго далёкі сваяк Міхаіл Клеафас Агінскі. Той самы які напісаў паланэз “Развітанне з Радзімай”.


Міхаіл Клеафас Агінскі

Разам са Смілавічамі Манюшка атрымаў яшчэ і Гудавічы, Данілава, Слабаду, Каменку, Залессе, фальваркі Убель, Пуднік ды інш. Пасля Смілавіч род Машюшка рэзка разбагацеў. Станіслаў займаў пасаду суддзі Вайсковага вялікага княства Літоўскага і вылучаўся адукаванасцю і асветай.
У шлюбе з Евай Вайніловіч, дачкой наваградскага ротмістра, меў дзесяць дзяцей - 6 сыноў (Ігната, Дамініка, Юзафа, Чэслава, Казіміра, Аляксандра) і 4 дачок (Клацільду, Міхаліну, Марыянну, Бянігну).


Напалеон Орда

Пасля набыцця маёнтка Станіслаў Манюшка прыклаў усе намаганні каб палепшыць працу ў сваіх уладаннях, мадэрнізаваў і распачаў будаўніцтва новага палаца. Дакладнай даты пачатку будаўніцтва палаца ў гісторыі не захавалася, за аснову бярэцца дата будаўніцтва гаспадарчай пабудовы 1795 год. На малюнку Пешкі можна бачыць першапачатковы выгляд сядзібы, якая існавала яшчэ пры Агінскіх.


Адначасова з будаўніцтвам палаца адбывалася і закладка парка вакол яго. Гістарычны факт, што яшчэ пры жыцці Станіслава Манюшка ў яго Смілавіцкі палац наведваўся і будучы знакаміты кампазітар, пакуль яшчэ малы яго ўнук Станіслаў Манюшка, названы ў гонар дзеда.


Пасля смерці Станіслава Смілавічы пераходзяць да яго сына Казіміра (1795-1836), вядомага дзеяча ХІХ ст., які перабудоўвае бацькоўскі палац і стварае Смілавіцкі батанічны сад з рэдкімі раслінамі. Займаецца селекцыяй, і закладае каля сядзібы пладовы сад з выведзеных сартоў і гадавальнік. А таксама ў мястэчку адчыніў школу для мясцовых дзяцей. Пры Казіміры была сабрана і значная частка бібліятэкі і сямейнага архіва, які працягваюць збіраць і пашыраць пасля яго спадкаемцы.


Казімір за сваё жыццё так і не абзавёўся сям’ёй і дзецьмі, таму пасля яго смерці маёмасць пераходзіць да яго малодшага брата Аляксандра (1790-… ).


Які ў другой палове XIX ст. пачынае будаўніцтва новага палаца на адной васі са старым.



Пасля яго смерці будаўніцтва працягвае яго зяць, Лявон Ваньковіч, які ажаніўся з адзінай дачкой Аляксандра Паўлінай Манюшка. 50-гадовая будаўнічая эпапея была скончана аб’яднаннем двух палацаў у адзін у 1900 годзе. Два стылі, два палацы сталі адным цэлым.


Уваход у новы палац быў размешчаны з супрацьлеглага боку ад старага палаца.


Пакоі старога палаца былі аддадзены пад гасцявыя, тут жа знаходзілася бальная заля з вялікімі прыгожымі люстрамі з крышталю, більярдны пакой.


У новым палацы месціліся пакоі гаспадароў, карцінная галерэя, вялікая бібліятэка (у якой дарэчы захоўваліся старажытныя рукапісы, архівы Агінскіх, Манюшкаў і Ваньковічаў). У карціннай галерэі ганаровае месца займала карціна Вяленція Ваньковіча “Адам Міцкевіч на скале Аю-Даг”, якая зараз знаходзіцца ў Варшаўскім нацыянальным музеі.


А з вокнаў палаца адкрываўся цудоўны від на ўзбярэжжа ракі Волма.

Каля ўезда ў палацавы комплекс была пабудавана вартаўніца з чырвонай цэглы, якая і ў наш час знаходзіцца ў лепшым стане чым палац.


фота з globus.tut.by

У парку вакол палаца паступова на працягу трох пакаленняў уладароў высаджваліся экзатычныя дрэвы. Тут былі і рэдкія хвойныя пароды, і ліпы, і розныя віды клёнаў. Але дзякуючы савецкай уладзе, планіроўка парка была амаль поўнасцю згублена, бо на яе тэрыторыі быў пабудаваны агра каледж, ў парк падсажана шмат дрэваў, што вельмі моцна змяніла канцэпцыю парка.


з кнігі А.Федарука

Уздоўж парка была пабудавана цагляная агароджа, якая яшчэ часткова захавалася на вуліцы Садовай.


фота з globus.tut.by

У сядзібным комплексе да нашых часоў захавалася яшчэ два будынкі,якія быдувалі Манюшкі.
Першы знаходзіцца амаль побач з палацам і выкарыстоўваўся як дом для прыслугі.


Другі знахозіцца значна ніжэй за палац, асаблівасцю гэтага будынка служаць кантрафорс з аднаго боку.


Менавіта гэта першы будынак які пабудаваў Станіслаў Манюшка пасля набыцця Смілавіч у 1795 годзе. Зараз нажаль у яго выгляд жадае быць лепшым. У гонар будоўлі першага будынку ў сваёй новай сядзібе, Станіслаў Манюшка заклаў памятны камень, які тут праляжаў да 2003 года. У 2004 ён камень ужо быў выбіты са сцяны і ляжаў побач, а пасля ўвогуле знік і на дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома.


У 1973 годзе, да новай часткі палаца былі прыбудаваны вестыбюль з гардробам і лесвічная клетка.


Апошнім уладальнікам Смілавіч быў сын Лявона Ваньковіча і Паўліны Манюшка, таксама Лявон (1874-1949), які ў 1897 годзе ажаніўся з Сцефаніяй Броэль-Плятэр, нажаль на гэтым лінія Манюшка-Ваньковічаў, уладароў Смілавічкага палаца абрываецца.
Калі зараз глядзець на тое што засталося ад палаца Манюшка-Ваньковічаў, то якраз такі стары палац знаходзіцца ў больш сумным стане, а новы яшчэ крых бадзёра чакае магчымай рэстаўрацыі.


Падчас Першай і Другой сусветных войн палац не кранулі, нават яшчэ пры знаходжанні тут школы можна было бачыць у некаторых пакояў аўтэнтычны паркет. Калі ўнутраныя часткі можна было яшчэ неяк пабачыць, то знешнія ўпрыгожанні савецкая ўлада вырашыла падрэзаць і замураваць. Так прыгожыя вокны якія злучалі два палацы ў адзін былі перабудаваныя.


У планах вядома лётаюць думкі адрамантаваць сядзібу і зрабіць тут музей сям’і Ваньковічаў ды Манюшка, але пакуль гэта талькі мары. На сённяшні момант будынак належыць Міністэрству сельскай гаспадарцы і харчаванне.


Тут дарэчы бачна вельмі добра, як зараз выглядае злучальная частка двух палацаў.

У мястэчку, якое зараз носіць гордую назву г.п. можна таксама пабачыць царкву св.Герогія


Якая сціпленька выглядвае з-за новага будынку царквы, што будуць рабіць са старым не ведаю.

А таксама ў Смілавічах нарадзіўся Хаім Суцін (1893-1943), французскі мастак-экспрысіяніст, нарадзіўся ў габрэйскай сямі'е і быў 10 дзіцёнкам у сям'е. Бацькі не падтрымлівалі сына ў захапленнем маляваннем, і ў 1907 годзе ён збягае спачатку ў Мінск, а пасля ў Вільню. З 1913 года жыў у Францыі, сябраваў з Маркам Шагалам і Амадэа Мадзельяні. У 1941 годзе, яго бацькі гінуць у Смілавіцкім гета, а сам мастак спрабуе выехаць у ЗША з захопленай Францыі, але не атрымліваецца. Памірае Хаім у 1943 годзе ў Парыжы, пахаваны на могілках Манпарнас.


У 2008 годзе, пры падрымцы ЮНЭСКА створана ў Беларусі першая экспазіцыя "Прастора Хаіма Суціна", яна размешчана ў доме дзіцячай творчасці. А ў 2012 годзе ўпершыню ў Беларусі з'явілася і першая карціна мастака. "Вялікія лугі ў Шартрэ" (1934 ) набыта на аўкцыёне за 400 тыс. даляраў Белгазпромбанкам і выстаўлена ў мастацкім музеі Мінска.

А зараз крыху мапы.


1 - старожка
2 - палац
3 - дом прыслугі
4 - самы стары дом па дакументах
5 - царква

P.S. Не паспяваю намаляваць радавод Манюшкаў, крыху пазней распавяду пра дзяцей Станіслава, хто да Парыжа дайшоў і з якім войскам падчас вайны 1812 года, хто тэатры ствараў і бясплатныя школы для сельскіх дзяцей, а хто падзяліў зямлі сваю паміж сялянамі і браў арэндную плату з іх.. і гэта яшчэ да адмены прыгоннага права. І якая з дачок ажанілася двойчы на родных братах…. ах, так, я пра гэта ўжо ж распавядла ;-) ІГНАЦІЧЫ http://azarkinm.livejournal.com/111827.html

Агінскі, Бакштанскія, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Завіша, Кежгайлы, Манюшка, Ваньковіч, Сапега, Мінская вобласць, Чэрвенскі раён

Previous post Next post
Up