160 км аддзяляе Мінск ад Мядзела, але гэта прыгожыя 160 км дарогі, з горамі ды пагоркамі, лясамі ды палямі. Дарога на Мядзел адна з самых маляўнічых, і чамусьці самых спакойных. Калі едзеш па ёй, адчуваецца неякая цеплыня і цішыня ў наваколлі.
Мядзел вядомы з ХІ ст як памежны горад Полацкага княжства.
Першапачаткова горад знаходзіўся значна вышэй, на возеры Мядзел, дзе на выспе археолагі шукаюць рэшткі драўлянага замка. Крыху пазней з-за эпідэміі горад быў перанесены на возера Мястра, але захаваў старую назву і напрацягу гісторыі сваёй называюся рознымі назвамі і Мядзела, і Мядзкол, і Мядзюль.
Стары Мядзел вядомы ў гістарычных крыніцах з 1454 года.Уладарылі ім Саковічы, Радзівілы, Францкевічы, Райскія, Грабоўскія, Кошчыцы, Дваржэцкія, Козел-Паклеўскія.
У 1762 годзе Мядзел атрымлівае Магдэбурскае прва, што вельмі моцна падвышае яго статус. Праводзяцца штосезонныя кірмашы і паступова мястэчка разрастаецца.
Новы Мядзел з’яўляецца з 1463 года. Быў зруйнаваны ў 1519 годзе падчас вайны з рускімі.
Каб вам лепей з’арыентавацца ў горадзе то скашу, што Касцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармелітаў знаходзіцца ў Старым Мядзелі. Касцёл пабудаваны ў 1754 годзе ў стылі барока і з’яўляецца адным з цудоўнейшых касцёлаў Беларусі. Будаўніцтва касцёла пачалося пры тагачасным уладары Мядзеля Антоніі Кошчыцы. З Рыму была прывезена рэліквіі Св.Юстыны. Уладар ахвяраваў кляштару вёску Гарадзішча і кляштар дзе знаходзілася святыня стаў месцам паломніцтва.
Пасля паўстання 1833 года кляштар быў скасаваны, а пасля падзеяў 1863 перададзены праваслаўным. У 1920 годзе, з прыходам палякаў перададзены каталіцкім вернікам, якія пачалі аднаўленне касцёла. З 1945 па 1989 гады адбылося відаць самае вялікі тэрмін калі касцёл не працаваў. А пасля атрымання незалежнасці рэлігійныя службы зноўку аднавіліся і быў адчынены кляштар.
Размеранасць і цішыня горада падкупае, а на бязмежным возеры заўсёды вецер. На берагу можна пабачыць даволі цікавыя ды смешныя працы студэнтаў-скульптараў якія былі пастаўлены якраз такі летам 2013 года.
Усяму сямейству спадабаліся яны, асабліва вось гэты бедалага са шпакоўняй.
У Новым Мядзеле месцілася сядзіба апошніх уладароў мястэчка Козел-Паклеўскіх, а каля сядзібы месцілася яшчэ адна каплічка. Але правільна вы думаеце ні першае ні другое да нашых дзён не захавалася. А вобраз сядзібы можна ўявіць толькі па адным фатаздымку, які зроблены яшчэ пры апошнім уладары сядзібы Ёзафе Козел-Паклеўскім.
Таксама ў горадзе можна было пабачыць мячэць, праваслаўную царкву 1800 года пабудаваная з дрэва і згарэўшая падчас баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны,
а таксама яшчэ адзін касцёл - касцёл Св. Станіслава, таксама драўляны як і царква. Парафія св. Станіслава была заснавана яшчэ пры ўладарах Саковічах.
Драўляны будынак быў размешчаны ў цэнтры Новага Мядзеля ў пачатку ХІХ ст., гарэў у 1852 годзе і вастаноўлены дзякуючы прыхажанам.
Ён перастаяў свайго праваслаўнага брата амаль на 40 год і згарэў у Другую сусветную вайну. На месцы яго ўжо ў Савецкай Беларусі была пабудавана рэстарацыя “Мядзел”. А агароджу былога касцёла, вы можаце знайсці і зараз, калі паходзіце вакол рэстарацыі.
Добрых вандровак па Мядзелшчыне. Там вельмі шмат чаго можна паглядзець і могілкі Першай сусветнай, і цудоўныя касцёлы з сядзібамі... але нам быў ня лёс. Зламалася машына і мы з хуткасцю 40 км у гадзіну пакаціліся ў сталіцу. :-(