ВАНДРУЙМА (Маршрут №5)

Nov 20, 2013 08:01

Прапаноўваю вам вандроўку на адзін дзень на Палессе. Але толькі гэта адзін дзень летняй вандроўкі і пры ўмове, што вы спынецеся ў гатэлі ці Мазыра, ці Гомеля, ці на аграсядзібе якіх там шмат. Ды і ўвогуле, летам ды з намётам на Палессі адпачываць проста цудоўна. З Менску за адзін дзень такую вандроўку зрабіць амаль не рэальна, хаця... я магу памыляцца.





ЮРАВІЧЫ
Іезуіты, католікі, бернардзінцы ды праваслаўныя чыталі свае малітвы ў гэтых сценах. Гісторыя пра тое, як РФ праз 15 дзён БССРаўскай улады забрала тэрыторыю сабе на 5 год. Чаму ў Юравічах жылося добра ў XVIII ст, і чаму яны падтрымлівалі ўсе паўстанні, якія адбываліся на Беларусі. Дарэчы памятаеце з падручнікаў па гісторыі, што самая старажытнае паселішча на Беларусі знаходзіцца якраз такі тут.
http://azarkinm.livejournal.com/133076.html



ГЛІНІШЧА
У гэтай вёсцы нарадзіўсяадзін з самых знакамітых палешукоў Беларусі - Іван Мележ. Тут можна знайсці двухмоўны помнік Чарнобыльскай трагедыі. Вёска між іншым вядома з ХVIII ст.
http://azarkinm.livejournal.com/133349.html



БАРЫСАЎШЧЫНА
Барысаўшчына зачаруе вас як толькі вы пабачыце старыя муры палацавага комплекса.Тут можна сустрэць расповяды і пра забітую жонку, і пра вар'яцкага пана, і пра скарбы ў парку. Але гэта ўсё вы знойдзеце ніяк не ў Мінскай вобласці, калі глядзець на назву вёскі, дзеля гэтага вам трэба праехаць больш за 300 км (калі вы мінчанін) і патрапіць у самае сэрца Палесся.
http://azarkinm.livejournal.com/135303.html



ХОЙНІКІ
Тут калісьці стаяў Палац аднаго з самых вядомых герояў ВКЛ, а зараз мы маем толькі палац тых, хто набыў маёнтак у ХХ ст. Вы сустрэнецеся тут з расповядамі пра залатыя манеты ў труне жанчыны і гераічнае каханне. У парку калісьці панскага палаца дарэчы не так даўно з'явіўся помнік героям трылогіі Івана Мележа "Людзі на балоце".
http://azarkinm.livejournal.com/133929.html



РУДАКОЎ
Былы маёнтак Аскеркаў ды Ваньковічаў дажывае свой век паросшы дрэвамі ды хмызняком, а калісьці тут буяла жыццё і сустракалася інтэлегенцыя. Тут нарадзіўся і вырас адзін з кіраўнікоў паўстання Каліноўскага, жыў чалец ІІ і ІІІ Дзяржаўнай Думы, уладаром быў сабраны шыкоўны аўтапарк. А самае галоўнае, у тыя часы ніхто не марыў пастаянна жыць у сталіцы, ва ўсіх былі радавыя маёнткі, дзе гаспадары праводзілі большую частку свайго жыцця.
http://azarkinm.livejournal.com/137430.html



МАЗЫР
Калі дазваляе час, ці вы размясціліся недалёк ад Мазыра, помніце, што там ёсць шмат чаго цікавага для наведвання.
http://azarkinm.livejournal.com/88423.html

Мазырскі раён, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Маршрутызацыя краіны, Вандроўкі, Хойніцкі раён

Previous post Next post
Up