БАРЫСАЎШЧЫНА (Гомельская вобласць)

Oct 15, 2013 23:47

А зараз я распавяду вам пра адно з самых чароўнах месцаў у нашай вандроўцы на Палессю - вёска Барысаўшчына, Хойніцкага раёна. Тут нас не пакідала адчуванне, што мы апынуліся ў нейкай паралельнай гісторыі, дзе яшчэ крыху і з дзвярэй выйдуць жорсткія самадуры гаспадары і будынкі зноўку заззяюць сваім ідэальным станам. Для гэтага трэба толькі заплюшчыць моцна вочы.



У мяне ў галаве адразу пачалі круціцца думкі аб тым, як бы было ўсё тут казачна, каб glidernet з Начным дазорам даехаў да Палесскіх мясцінаў. Як з кожнага акенца б лілося святло і любая цень пакідала б нейкае казытанне ўнутры цябе. Але хопіць лірыкі, пярэйдзем да рэальнай гісторыі.

Вёска Барысаўшчына вядома з ХVIII ст. І толькі ў сярэдзіне ХІХ ст землі набываюць Ястржэмбскія. Сязібна-паркавы комплекс быў узведзены Феліксам Ястржэмбскім напрыканцы ХІХ ст. Ва ўладанні гаспадароў акрамя Барысаўшчыны знаходзілася яшчэ 40 вёсак.


Акрамя палаца, адначасова будаваліся і гаспадарчыя будынкі комплекса, а таксама і ўпарадкаваўся парк.


У некаторых крыніцах гэты будынак называюць бровар, але ёсць меркаванне, што гэта ваданапорная вежа. Бровар знаходзіўся крыху ў іншым месцы і быў зроблены з дрэва. У савецкі перыяд, прыкладна ў 1960-я гады, з-за непатрэбы і непрыгожага выгляду будынак знеслі.




Калі знаходзішся каля такой велічы адчуванне містыкі непакідае цябе. Вежа пабудавана ў нэагатычным стылі вышынёй 18 метраў! Гэта сучасныя 6-павярховы дом.


Для будаўніцтва вежы была выкарыстана цэгла, якая прывозілася наўмысна з Латвіі, але для ўсяго комплекса трэба было яе шмат, таму быў пабудаваны і цагельны завод.


На самым версе месціліся два цыліндрычныя жалезныя бакі па 18 тон кожны, дзе збіралася вада і пасля ўжо падавалася ва ўсе будынкі комплекса. Для будаўніцтве комплекса выкарыстоўвалі ўсе сучасныя дасягненні ХІХ ст. А перад суседзямі было не сорамна пахваліцца і сучасным вадаправодам.


Наверсе знаходзіліся бакі для вады, а іншыя паверхі выкарыстоўваліся пад розныя гаспадарчыя патрэбы. Так на адным знаходзілася пякарня, на іншым маслабойня і сырны пакой, дарэчы абсталяванні гэтых пакоўя выкарыстоўваліся аж да 1960-х гадоў. Пазней тут месціліся жылыя пакоі, кабінеты саўгаса і нават кінатэатр.


Побач з ваданапорнай вежай месціўся будынак сенасховішча, але ў 1971 годзе тут адбыўся пажар пасля якога будынак поўнасцю разбурылі трактарам. Гэта паўплывала на стан вежы, бо яна мела смежную сцяну з сенасховішчам і з гэтага моманту пачынаецца заняпад будынка. Пярэйдзем і да іншых будынкаў комплекса.


Сядзібны дом, меў шмат пакояў за савецкія часы да 1986 года тут жыло аж 7 сем’яў.


У пачатку 1990-х іх перасялілі, а будынак так нікому на баланс не перадалі. Аднавяскоўцы не вельмі задумваліся пра гісторычную памяць нашай краіны, таму хуценька пачалі расцягваць дах, падлогу на свае патрэбы.


А далей справу пачала рабіць прырода. Мясцовыя старажылы сцвярджаюць, што ў будынку знаходзіўся патаемны ход, які замуравалі пры саветах, каб барысаўчане не гналі там самагонку.


Дом эканома, лядоўня, свінарні, псарні, стайні ўсё гэта пакуль яшчэ вы можаце знайсці ў Барысаўшчыне.


Перад сядзібай быў разбіты парк займаў 18 гектараў. Яго разразалі на шматлікія кавалкі водныя каналы, якія выводзілі непатрэбную ваду ў раку Гаранка. Каналы былі пракладзены так, што па ім можна было на лодцы абагнуць усе ўладанні Ястржэмбскіх. Злучаліся яны са штучным вадаёмам дзе плавалі лебядзі і знаходзіўлася выспа на якой адзінока стаяла альтанка. За апошнія 90 год паступова каналы прыйшлі ў дрэнны стан, яны не даглядаліся і ў некаторых месцах былі засыпаны. Такім чынам дрэнажная функцыя была часткова парушана, што прывяло да забалочвання некаторых участкаў парка.




А разнастайныя дрэвы, якія былі высаджаны гаспадарамі давалі магчымасць гаспадарам ганарыцца паркам і лічыць яго адным з лепшых батанічных садоў Палесся. Блукаючы па парку можна знайсці і амерыканску ліпу, і заходнюю тую, і таполі з самшытам. Квітнела ў весну цюльпанавае дрэва і белая шаўковіца, а водар жасміну і акацыі разыходзіўся па ўсяму наваколлю. Некаторыя расліны захаваліся і да нашага часу, але… іх толькі трэба знайсці. Асноўныя пашкоджанні парку былі нанесены ў гады Другой сусветнай вайны, калі значная частка дрэваў была спілена.


Асобнае месца займаў сад, дзе раслі розныя гатункі груш, сліў, яблык ды вішань, якія выкарыстоўваліся як на патрэбы гаспадароў, таксама як і сыравіна для бровара.


У асобным будынку ў палацы месцілася аранжэрэя для экзатычных раслін. Цагляная частка захавалася і да нашага часу, але мы яе не знайшлі, а вось другая са шкла, выкарыстоўвалася як зімовы сад і была разабрана ў гады вайны.


Калі глядзець на будынкі стайні то разумееш на колькі была вялікая гаспадарка Ястржэмбскіх.


Увесь маёнтак быў агароджаны трохмятровым вялікай агароджай, а на ўездзе знаходзілася каваная брама.


Фелікс Ястржэмбскі, першы ўладар з гэтага роду на Барысаўшчыны, быў чалавекам адначасова і дабрадушным і даволі жорсткім. Мог аблаяць не тое што сваіх сялян, але і гасцей, якія прыяджалі да ў госці. Ды і гумар у яго быў досыць спецыфічны. Напрыклад на розныя святы каля сваёй сядзібы ён выстаўляў свінныя карыты куды выкідваў твораг з сырам і прапаноўваў сялянам есці столькі колькі жывот прыме, але толькі як свінні. А сам стаяў, назіраў, ды моцна рагатаў са збяднелага люду.


Але задаралася і так, што і сяляне пасмейваліся над панам.


Так, аднойчы, каб не лазілі бедныя сяляне ў яго сад, загадаў ён на верх агароджы насыпаць шмат пабітага шкла, каб не магчыма было пералезці яго ў пошуках яблык. І калі аглядаў працу то сустрэў хлапца і пасмяяўся, што сяляне больш не здолеюць лазіць у сад. Але хлопец сказаў, што ўсёроўна есці яблыкі будуць. Тады Фелікс загадаў пералезці праз плыт, і калі той не параніцца то атрымае ад яго рубель. Не доўга думаючы зняў з плячэй накідку хлопча, кідануў на плыт і пералез праз шкло. З рублён Ястржэмбскаму прыйшлося развітацца. А просты люд яшчэ доўга пасмейваўся над дзіўным панам.
Пасля Фелікса, маёнтак пераходзіць да яго сына Мікалая Ястржэмбскага. Які таксама як і бацька быў вельмі цяжкім чалавекам і тыранам не толькі для сваіх сялян, але і для блізкіх людзей. Яго жонка была вельмі прыгожай паненкай, але асноўная яе хіба была ў тым, што была яна значна маладзейшая за мужа. Пастаянная рэўнасць і рукапрыкладства прывялі да пагаршэння яе здароўя, захварэла на сухоту, што зусім раззлавала Мікалая. Ён шукаў забавак са сваімі каханкамі-сялянкамі. Просты люд вельмі шкадаваў маладую жонку, якая заўсёды адносілася да іх без фанабэрастасці. У адзін дзень, слугі знайшлі маладую гаспадыню мёртвай. Яна ляжала ў ложку, з сціснутым у руцэ рэвальверам. Па афіцыйнай версіі паліцыя, жонка Мікалая зладзіла самазабойства, але і пасля такіх заяваў шмат год сяляне перашэптвалі адзін адному, што бацька паненкі, генерал, пасля агляду памяшкання і цела сваёй дачкі прыйшоў да высновы, што яе забілі.


Мікалай паводзіў сябе на пахаванні як добры ды пабіты горам супруг. Зладзіў для яе пышную службу і дазволіў сялянам развітацца з гаспадыняй. Усе ружы ў маёнтку былі зрэзаны і кідаліся пад колы экіпажа, які вёз ў апошні шлях паненку. Пахавалі яе ў сямейным склепе, які знаходзіўся недалёк за агароджай, які быў зроблены як двухпавярховы будынак, толькі адзін паверх быў над зямлёй, а другі пад зямлёй. У верхняй часткі знаходзілася памяшканне для служб у часы памяці па памерлым, а ўнізе месціліся скляпенні.


У 1930-я гады склеп абрабавалі вандалы ў пошуках залатых упрыгожванняў. Пасля такога ўчынку, старшыня калгасу вырашыў, яшчэ і выкарыстаць ацынкаваныя труны Ястржэмбскіх, іх перарабілі на вёдры для свінафермы, а саміх нябошчыкаў пераклалі ў драўляныя дамавіны. Кажуць, што калі адкрылі труну Фелікса Ястржэмбскага, то ён выглядаў там як і пры жыцці смерць не кранула яго твар, але пры перакладанні ў драўляную труну цела яго рассыпалася. Нябошчыкаў пераклалі, паставілі назад у скляпенні і засыпалі пяском. А каб іншым было не павадна сюды лазіць, верхнюю частку сямейнай усыпальінцы поўнасцю разабралі. На зямлі засталіся ляжаць некаторыя надмагільныя пліты прыбліжаных да сям’і асоб, якія былі пахаваны побач са склепам і надмагільны камень маладой паненкі. Гэта пліта з пасмяротнай эпітафіяй яшчэ знаходзілася на сваім месцы да 1980-х гадоў, калі чарговы вандал не наехаў на яе трактарам і раскалоў на некалькі частак. Далейшы лёс сямейнага скляпення застаецца невядомым.


У пачатку ХХ ст. у сувязі з падзеямі ў Петраградзе, калі растралялі дэмантрантаў, пачаліся і хваляванні на Палессі. Супраць дрэннага абыходжання з сялянамі выступілі вёскі, якія належылі Абрамавым і Ястржэмбскім. На падаўлення сялянскага бунту нават выклікалася казацкае войска з Гомеля.


Была задума ў Мікалая, дзякуючы сувязям па бацькаўскай лініі правесці чыгунку праз Барысаўшчыну. Яго дзядзька, брат Фелікса быў знакамітым і таленавітым інжэнерам, якія займаўся пракладваннем чыгункі на Палессе. Мікалай Ястржэмбскі (1810-1874), жыў і працаваў у Магілёве. Вядома такі б крок змяніў жыццё Барысаўшчыны непазнавальна.


Пасля рэвалюцыі 1917 года, уладары Барысаўшчыны пакінулі маёнтак, але ў вёсцы хадзілі паданні, што ўсё звезці з сабой было не магчыма і таму ўладары сямейнае срэбра закапалі ў парку. З тых часоў, шмат хто спрабаваў знайсці скарб, спрабуюць і зараз, але яшчэ ніхто не знайшоў срэбранае багацце.


Адзіны скарб які быў знойдзены - гэта вінны склеп, які адкапалі ў 1968 годзе, там захоўвалася каля 300 бутэлек розных напояў. Некаторае былі настолькі старые, што замест вадкага стану ператварылася ў цягучае віно. Хойніцкая міліцыя спрабавала забраць бутэлькі спасылаючыся, што гэта там знаходзіцца атрута, але паглядзеўшы, што самі міліцыянеры каштуюць віно, люд вырашыў прыхаваць некаторую частку скарба і для сябе.


Дарэчы ўладары Барысаўшчыны некалькі разоў вярталіся ў свой маёнтак. Першы раз у 1918 годзе, калі сялянам было загадана вярнуць у будынкі ўсё скрадзенае з іх. І другі раз у 1940-я прыяджаў сын Мікалая, тады ўжо нямецкія салдаты вярталі скрадзеныя рэчы ўладару і забіралі зямельныя надзелы ў сялян.

Ястржэмбскі, Гомельская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Хойніцкі раён

Previous post Next post
Up