Калі вы нейкім чынам патрапілі на трасу Мінск-Магілёў, патрапілі недалёк ад абласнога цэнтра, то не палянуйцеся і абавязкова звярніце з дарогі. Не пашкадуеце, абяцаю! У Магілёўскім раёне, усяго ў 10 км ад Магілёва знаходзіцца мястэчка Княжыцы, а ў ім цудоўнейшы касцёл ХVIII стагоддзя у стылі барока.
Упершыню вёска ўзгадваецца ў 1501 годзе, а праз 30 год, у 1535 годзе маскоўскія войскі пад кіраўніцтвам Івана Шуйскага cпальваюць Княжыцы дашчэнту, але яны аднаўляюцца ў яшчэ большым памеры - становяцца мястэчкам. З 1681 Княжыцы належаць харужнаму Вялікага княжства Літоўскага Канстанціну Уладзіславу Пацу, які та і заснаваў у мястэчку дамініканскі кляштар.
Спачатку будынак кляштара быў драўляны, але ўжо ў сярэдзіне XVIII стагоддзянашчадкі Канстанціна пачынаюць будаўніцтва новага мураванага касцёла. Крыштоф Пац (сын Канстанціна), Антоні Пац (унук), Андрэй і Соф’я Крукоўскія былі асноўнымі фундатарамі будаўніцтва новай святыні, якая была асвечана ў 1780 годзе, як касцёл св.Антонія Падуанскага ў гонар святога ахоўніка тагачаснага ўладара Княжыц Антонія Паца.
Касцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Нават у паўзруйнаваным стане, які вы пабачыце сёння, касцёл усёроўна застаецца велічным і прыгожым. Знаходзячыся тут, адчуваеш нібыта ўсе сцены проста вісяць дзесьці ў паветры. І нездарма, бо цэнтральная частка касцёла ў вышыню дасягае 15 метраў, і дзякуючы адсутнасці калон ў сярэдзіне ствараецца гэтае паветранае адчуване. Вядома фатаздымкі не перададуць адчуванне, якое з'яўляецца, калі ты стаіш там ў рэальнасці.
Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай, мястэчка разам з іншымі землямі далучаецца да Расійскай Імперыі. Але пакуль кляштар дамініканцаў працягвае існаваць.
Спыненне дзейнасці дамініканскага ордэна з’вязана з паўстаннем 1830-31 гг на тэрыторыі былой ВКЛ. За тое, што ордэн падтрымаў паўстанцаў, у сценах кляштараў хаваў зброю, а таксама даваў прытулак параненым, усе будынкі па краіне зачыняюцца.
Праз год службы аднаўляюцца храм вядзе каталіцкія службы.Але не надоўга. Надыходзіць новае паўстанне, на гэты раз каталікі падтрымліваюць паплечнікаў Каліноўскага.
І ў 1865 годзе касцёл перадаецца праваслаўным. Будынак зачыняецца на рэканструкцыю і адчыняецца як праваслаўная царква св.Мікалая ў 1872 годзе. Рэканструкцыя будынка заключалася ў надбудове чатырох праваслаўных купалоў-цыбулін.
Царква ў будынку касцёла дзейнічала да 1965 года, хаця сам будынак значна быў пашкоджаны ў часы Другой сусветнай вайны. Паступова касцёл прыйшоў у стан, які мы можам назіраць зараз.
У 2000-я былі спробы распачаць рэстаўрацыю будынка. Яго нават апранулі ў будаўнічыя лясы, але нажаль на гэтым праца скончылася, бо скончылася і фінансаванне.
На дадезны момант будынак належыць каталіцкам, як касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Дамініка. Надзеі на аднаўленне будынку пакуль не існуе.
Цікавым фактам Княжыц з’яўляецца тое, што некалькі год яны знаходзіліся ў складзе РСФСР. Як і Хойнікі праз 16 дзён пасля заснавання БССР, гэтую частку тэрыторыі перадаюць у склад Расійскай федэрацыі. Там яны і заставаліся, да 1924 года калі былі вернуты Беларусі.
P.S. Ну а гэта інфармацыя зусім для з роду фантастыкі.
8 июня 1990 года, 2 часа ночи. Деревня Княжицы Могилевского района. Больные сельской больницы проснулись от топота ног и голосов дежурного медперсонала. Посмотрев в окно, увидели, что на улице было светло как днем. Свет исходил от объекта, который висел над землей неподалеку от больницы. Складывалось впечатление, что по размерам он больше Солнца, а поскольку он находился близко, то светил ярче него. В ту сторону невозможно было смотреть. Из ближайшей деревни начал собираться народ - думали, что в Княжицах пожар. Через некоторое время объект начал удаляться и его стало возможным разглядеть. Он представлял собой тело, состоящее как бы из двух тарелок, одна из которых была перевернута. Но это был один предмет, средняя часть которого не светилась и поэтому не была видна. Очень быстро он исчез. (Рассказ жительницы д. Присно-2 Марии Никитичны Кокетовой). (По данным Р. Прошиной «Могилевская правда» 07.07.90).
“Истина где-то рядом!” Праўда? :-)