МАЗЫР (гістарычная частка) (Гомельская вобласць)

Sep 22, 2011 16:34

Напрыканцы лета выбраліся мы на Палессе, а дакладней на Мазыршчыну. І не заехаць у сам Мазыр калі знаходзішся вельмі блізка ад яго быў вялікі грэх. Часу было не багата, і да абязвязковага наведвання акрамя рэканструяванай гістарычнай часткі горада дзеці дадалі мясцовы парк, то часу стала зусім мала. Акурат столькі колькі хапіла бы пабываць на замчышчы.



Горад мне спадабаўся вельмі. Знаходзіцца на халмах з досыць крутымі спускамі і пад'ёмамі для машыны.
Гістарычная частка знаходзіцца на цэнтральнай плошчы, куды вядуць указальнікі. Заблукаць не магчыма.



Даволі арыгінальная назва вуліцы для гістарычнага месца.





Яно ўяўляе сабой гару абнесеную чыстаколлем. Глядзець амаль няма чаго так, ні ў вежах ні ў музеі. :-(






Што здолелі тое і знайшлі для экспазіцыі.



Адзінае што спадабалася мне і дзецям гэта шахматы.... але і іх пачалі за поўгадзіны да закрыцця зносіць у падвал.




Праўда Яну здаецця, яшчэ спадабаліся драўляныя гарматы-падманкі.


Астатнюю частку горада пакінулі на наступны год, калі спадзяемся часу для турызму будзе болей.

Мазырскі раён, Гомельская вобласць, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Беларусь

Previous post Next post
Up