Нябесныя ліхтарыкі

Sep 21, 2011 13:45

Набыла я для Веранікіных народзінаў "нябесныя ліхтарыкі". І планавала запусціць іх у неба... але бабулі Веранікі, ды і брат мой калі пабачылі што гэта, як пачалі прычытаць, што нельга запускаць іх без дазволу. Прыйшлося абмежавацца запускам аднаго, а вось на наступны дзень ужо з сябрамі запускалі яшчэ два.



Было весела і файны настрой. Нават не скажу хто больш радаваўся запуску. Дзеці ці дарослыя.






І вырашылі, мы што ў наступны раз будзем запускаць іх у начы. Каб было яшчэ цікавей.


P.S. Але сумненне ўсёроўна мяне клапоціць. Ці дазволена ўсё ж такі запускаць іх без дазволу ў колькасці напрыклад 5 ліхтарыкаў. Вядома што калі адзін, дык неяк і адмазацца можна ;-).

Прыватнае

Previous post Next post
Up