Маёнтак Рудакоў належыў Вішнявецкіх, Ракіцкіх, Аскеркі (валодалі маёнтках з XVII да XIX ст.), Ваньковічам. Трэба сказаць, што ўсе гэтыя імёны, якія былі прыведзены вышэй не набывалі Рудакоў, а атрымалі яго ў спадчыну. Так Ізабела Ракіцкая выйшла замуж за Юрыя Аскерку і такім чынам прынесла маёнтак з пасагам. Іх сын Ігнаці стаў заснавальнікаў рудакоўскай веткі Аскеркі.
Далей землі Аскеркаў былі падзелены паміж іх двума дзецьмі - Уладзіслаў Аскерка (1793-1844), жанаты на Ядвізе Гечэвіч (1805-…) (дачка Мінскага губернатара
http://azarkinm.livejournal.com/136559.html), атрымаў вёску Рудакоў з рэзідэнцыяй, а яго сястра Людвіка Аскерка - фальваркі Мокіш і Бабчын.
Першыя ўладары Аскеркі валодалі землямі і мелі тут звычайную драўляную сядзібу, нічым не прыкметную. Але напачатку ХІХ ст. быў пабудаваны нэагатычны палацык, які захаваўся толькі на малюнку Ігнація Урублеўскага. Над цэнтральным уваходам быў размешчаны шчыт з гербам Аскеркаў. Гэты будынак выкарыстоўваўся ў Рудакове як сямейная сядзіба да ХХ стагоддзя.
Уладзіслаў і Ядзвіга мелі дваіх сыноў. Найбольш знакамітым быў другі сын - Аляксандр Аскерка (1830-1911), скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, ад бацькі ў спадчыну атрымаў маёнтак у Раеўшчыне Вілейскага павета. Сябра Мінскага губернскага камітэта па распрацоўцы рэформы 1861 года, удзельнік Віленскай археалагічнай камісіі. Друкаваў артыкулы на тэму адукацыі для сялян, выдаў беларускі буквар-катэхізіс “Элементаж для добрых дзетак католікаў” (1862). Актыўны удзельнік паўстання Каліноўскага 1863 года - увайшоў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыяй Літвы дзе займаў пасаду начальніка Вільні па вайсковых справах. Быў затрыманы і прыгавораны да смяротнага пакарання, але пасля прысуд быў заменены на ссылку на 15 год у Сібір.
За ім на катаргу паехала і нявеста Тэадозія Грабоўская. Там жа адбылося іх сціплае вяселле, якое правёў асуджаны за паўстанне ксёндз. Праз пару год катаргі Аляксандр атрымаў магчымасць вярнуцца ў еўрапейскую частку Расійскай імперыі (акрамя тэрыторыі Беларусі). І з 1872 года жыў у Варшаве, працаваў у рэдакцыі часопіса “Ateneum”. З 1885 па 1904 гады дырэктар філіі страхавога таварыства ў Вільні. Меў дачок Ядвігу (1872-1919), Соф’ю(1880-…) і Марыю(1878-1961). Пахавалі А.Аскерку на могілках Роса ў Вільні і як сведчылі сучаснікі, пахаванне апошняга прадстаўніка паўстанцкага ўраду на Літве ператварылася ў патрыятычную маніфестацыю, хаця паліцыя сваечасова выставіла паліцэйскія ды ваенныя кардоны. Праводзіць Аляксандра ў апошні шлях прыйшло вельмі шмат людзей. Дарэчы яшчэ адзін вельмі цікавы факт з біяграфіі Аляксандра Аскерка, ён з’яўляўся апекуном паэта Уладзіслава Сыракомлі.
(іменны гузік Аскеркаў)
Старэйшы сын Уладзіслава Генрых Аскерка (1827-1866) валодаў маёнткам у Рудакове пасля смерці бацькі з 1844 года. Ён таксама быў удзельнікаў паўстання Каліноўскага, але так як актыўныя баявыя дзеянні так і не дайшлі да Палесся, то такім чынам пазбегнуў пакарання і канфіскацыі маёмасці. У Генрыха не было сыноў і пасля яго смерці маёнтак пераходзіць да адзінай дачкі Алены Аскерка, якая выходзіць у 1884 годзе замуж за Станіслава Костку Ваньковіча, уладара Пэтэша, Підкуданьца і Зарэчча ў Віленскім павеце. Станіслаў Ваньковіч быў сябрам ІІ і ІІІ Дзяржаўных Дум Расійскай імперыі, старшыня Рады Рэгентскай на Украіне. Вельмі захапляўся аўтамабілямі і таму меў у сваім маёнтку ў Рудакове добры аўтапарк і на сваіх землях дзеля добрых аўтавандровак зрабіў цудоўныя дарогі. Таксама ёсць паданне, што аднойчы Станіслаў на ганку свайго дома знайшоў падкідыша, вырасціў хлопчыка і адправіў вучыцца на кухара. Продкі якога на сённяшні момант жывуць у Гомельскай вобласці і збіраюць групу энтузіастаў, якія збіраюцца захаваць рэшткі палаца ў Рудакове.
Пры Ваньковічах на пачатку ХХ стагоддзя пачынаецца будаўніцтва новага палаца з чырвонай цэглы ў стылі нэабарока. Датай сканчэння будаўніцтва лічыцца 1910 год. Сядзібны дом мае два паверхі і складаецца з трох карпусоў. А стары палац прыстастоўваецца Станіславам Ваньковіам пад афіцыну. Будынак быў спраектаваны і пабудаваны з усімі ноў-хаў таго часу. У палацы адразу было запланавана ацяпленне, хаця па традыцыі былі пастаўлены для антуражу і каміны.
У некаторых пакоях, якія выкарыстоўваліся для прыняцця гасцей быў пакладзены разнакаляровы паркет, а ў астатніх - звычайны. Мармуровай пліткай быў выкладзена вітальня, якая была аформлена ў паляўнічай тэматыцы з мядзведзямі, рогамі аленяў ды ласёў. Там жа знаходзілася і бронзавая скульптура Меркурыя. Сцены сталовай былі напалову абкладзены дрэвам тут размяшчалася цудоўныя разная мэбля ў стылі барока. А на сценах былі развешаны сямейныя партрэты. Цэнтральную частку сталовай займаў камін з чорнай кафлі. У будынку меліся - вялікая заля, з мэбляй у стылі часоў Людовічка XVI, “гарбатная” заля - аформленая ў стылі ампір для ціхіх гарбатных ды кававых цэрымоній, невялікая бібліятэка - збольшага мела калекцыю разнастайных нот.
У гаспадарчым комплексе былі пабудаваны - малочны завод, бровар і лесапільня. Ваньковічы ўтрымлівалі шпіталь, школы і дзіцячыя прытулкі, народныя чытальні ды клубы. На тэрыторыі Рудакова, гаспадары для сваіх патрэбаў пабудавалі тэнісны корт. Займаліся Ваньковічы выпускам дэсертнага масла, якое пастаўлялася ў Кіеў. А таксама на ўсім Палессі ведалі пра цудоўных каней якія выводзіліся ў Рудакове.
Прысядзібны парк быў яшчэ не канчаткова сфармаваны да 1917 года, хаця ў маёнтку мелася ірэгацыйная сістэма з каналамі і штучным возерам, у цэнтры якога знаходзілася самаробная выспа дыяметрам 40 м. Праз каналы былі перакінуты дэкаратыўныя масты. У парку было высаджана даволі шмат дрэваў конскага каштана, чэрэмшатага дуба. Асобнае месца займаў фруктовы сад для гаспадарчых патрэб. І хаця адносіны памешчыка з сялянамі лічылася нармалёвым, абстаноўка ў рэгіёны была даволі калёная. Тут жылі жорскія і наравітыя Аўрамавы ды Ястржэмбскія (чытаем пра Ястржэмбскіх тут
http://azarkinm.livejournal.com/135303.html і пра Аўрамавых тут
http://azarkinm.livejournal.com/133929.html ).
І сяляне Ваньковічаў таксама выкарысталі момант агульнага хвалявання ў 1905 годзе, каб крыху папасаваць нервы сваім гаспадарам. На рэвалюцыйнай хвале яны вырашылі захапіць панскі маёнтак і ім гэта ўладося зрабіць на некалькі дзён, пакуль з Гомеля на ўціхамірванне бунтаў у Хойніках ды Барысаўшчыне не прыехалі войскі. Сяляне Рудакова, за некалькі дзён самадурства здолелі з панскага пруда вылавіць усю рыбу, а таксама разнесці па хатах некаторыя гаспадарскія запасы. І ўсё гэта нягледзячы на тое, што некалькі разоў Ваньковічы дапамагалі ім у цяжкія гады зернем засяваць палі.
Другая сусветная вайна палац не закранула. Пасля вайны тут размяшчалася вучэльна, а на тэрыторыі комплекса была размешчана машынатрактарная станцыя. За тое вялікія разбурэнні нанесла палацу Чарнобыльская трагедыя.
У нашы дні палац знаходзіцца ў паўразбураным стане, а вакол буяе лясны масіў. І не дзіва, усяго ў пару кіламетраў знаходзіцца мяжа адсялення. Неяк я на гэта не разлічвала, а калі даехаўшы да мясцінаў і зазірнуўшы на мапу мы зразумелі, што знаходзімся ўсяго лічыце ў пару кіламетраў, а тое і метраў ад мяжы высялення паніцы дзяцей не было мяжы :-). Таму калі атрымаецца заехаць у Рудакоў без сваіх спінагрызаў то скарыстаемся гэтай магчымасцю, для таго каб больш даследваць сядзібу.
Нажаль Хойніцкі райвыканкам не збіраецца рэстаўраваць былы палац Ваньковічаў, бо гэта лічыце зона адсялення і нікому рэстаўрацыя там не патрэбна. Хаця некалькі год таму прыяджала ў радавы маёнтак праўнучна Станіслава Ваньковіча - Аляксандра Ваньковіч-Ален, і выказала жаданне вярнуць сямейны маёнтак для далейшага аднаўлення, але атрымала адказ.
Чакаем змены ўлады?
Паводле інфармацыі
www.pawet.net, www.interfax.by, www.votpusk.ru, www.hoiniki.by, hojniki.ucoz.ru
а таксама
Федарук А.Т., Старинные усадьбы Минского края.
Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej
і іншых інтэрнэт крыніц