Венецыя ўспрымаецца як каменная дэкарацыя да тэатральнай пастаноўкі ў жанры водная феерыя, што з гучным паспехам, з аншлагам ідзе не адно стагоддзе. Я быццам апынуўся ў антракце, у чаканні званочка да запрашэння на бестэрміноваю дзею. Вось паплылі караблікі, і нават карабель, рыхтык Тытанік, аддае швартовы ў порце, і аперэтачныя гандальеры на варце
(
Read more... )