Падуя

Jun 05, 2010 19:59

Падуя, базіліка святога Джусціна, на плошчы Прато делла Валле. У адным з нэфаў базілікі пахаваны евангеліст Лука. У саборы працы Ціцыяна і Веранезе.
Нядзеля, цёплы травеньскі поўдзень, поруч на плошчы гудзе шматлюдны кірмаш, але ў саборы ніводнага наведвальніка. Я дастаў камеру, але здымаць не наважваўся, покуль ксёндз ветліва не дазволіў мне фатаграфаваць у саборы.
У нейкі момант я адчуў, што застаўся у саборы сам насам. З Джота і Веранезе.
І мне захацелася дакрануцца да фрэскі Джота. Каюся, я не стрымаўся і крануў у кутку шурпатую атынкоўку з выяваю штучнага мармуру, і на імгненне мне падалося, быццам фрэска яшчэ ўтрымлівае кроплю містычнага і жывога цяпла мастака.





Падуя





























padova, фота, падарожжы, архітэктура, venezia, інтэр'ер

Previous post Next post
Up