***
Венецыя ўспрымаецца як каменная дэкарацыя да тэатральнай пастаноўкі ў жанры водная феерыя, што з гучным паспехам, з аншлагам ідзе не адно стагоддзе. Я быццам апынуўся ў антракце, у чаканні званочка да запрашэння на бестэрміноваю дзею. Вось паплылі караблікі, і нават карабель, рыхтык Тытанік, аддае швартовы ў порце, і аперэтачныя гандальеры на варце, а нехта пад акардыён зацягвае чыстым галасам рэчытатыў да арыі. А я, замест кантрамаркі, з квіточкам на марскі трамвайчык вапарэта праплываю праз сцэну пад час апошняга рэпетыцыйнага прагону... Венецыя -- велічны тэатр!
![](http://img-fotki.yandex.ru/get/4201/mir-adamtchik.23/0_8f72f_3f4445bc_XL.jpg)
![](http://img-fotki.yandex.ru/get/4300/mir-adamtchik.23/0_8f72d_ba76515b_XL.jpg)
![](http://img-fotki.yandex.ru/get/4301/mir-adamtchik.23/0_8f72c_7c494f3f_XL.jpg)
![](http://img-fotki.yandex.ru/get/3909/mir-adamtchik.23/0_8f503_ce328b20_XL.jpg)
![](http://img-fotki.yandex.ru/get/4203/mir-adamtchik.23/0_8f502_f5f5ddba_XL.jpg)