Сустрэча адбылася. Мой праект паспяхова завершаны! Дзякуй усім, хто прыйшоў - было вельмі прыемна пабачыць людзей, якія цікавяцца гэтым інструментам. ( Картинка 800x600, 234.83 КБ )
Пабывалі на гэтых выходных у залатой фестывальнай Вільні!
Спачатку была мяжа... ажно 7 гадзін... Прыйшлося пераапранацца адразу там, на мяжы, каб паспець на парад. Але ўсё роўна не паспелі... :( Вось табе і 180 км... ( Картинка 800x600, 245.65 КБ )
На гэты раз па дабраліся да датскага горада Хорсэнс. Быў час пагуляць ды паглядзець за падрыхтоўкай фэста: ен праходзіў на тэрыторыі ўсяго старога горада і пад час фэста ўсе сучаснае стараліся схаваць ( Картинка 600x800, 242.24 КБ )
Маленькі фестывальчык у Ландзе, што пад Фарсандам, успрымаецца ўжо як родны. Горы абступілі зяленую даліну, у якой жыве сваім жыццем абалдзенны музей з абалдзеннымі людзьмі. ( Картинка 800x600, 205.23 КБ )
Сядзець на беразе горнага возера ў вогнішча, адчуваць позіркі скал і троляў, піць араматны глінтвейн, дыхаць водарам старога леса і разумець раўнавагу света. ( Картинка 800x600, 232.84 КБ )