Vilnia 24-25.09.2011 Tarptautinis gavės teatrų festivalis „Mozaika"
Sep 27, 2011 14:32
Пабывалі на гэтых выходных у залатой фестывальнай Вільні!
Спачатку была мяжа... ажно 7 гадзін... Прыйшлося пераапранацца адразу там, на мяжы, каб паспець на парад. Але ўсё роўна не паспелі... :( Вось табе і 180 км...
Потым быў падножны корм у выглядзе шыпшыны (:
А потым была іскрыстая цеплая Вільня. На працягу дзяцінства я бывала тут кожны месяц (добра, калі бабуля і дзядуля ў Літве жывуць!), і зараз вярнулася як у родны горад
Раней на вежу Гедыміна падымаліся па прыгожай дарозе, а зараз - на фунікулеры. Ну, гэта ж не цікава! - вырашылі мы (:
Ну што ты возмеш з буфонаў-акрабатаў... Усё не як у людзей (:
Хвілінкі рэлаксу
Восеньскі падарунак (:
У Вільне мы выступалі з "Пляскай смерці", "Карабасам" і фаерам. Ну вось здымкі пакуль толькі з фаера знайшліся
Акрамя нас тым было яшчэ некалькі фаерных каманд: "Фенікс" з Масквы, КОТ з Кіева і фаершчык з Вільні Канстанцінас, адзін з двух братоў-блязьнятак!