Сустрэча адбылася. Мой праект паспяхова завершаны!
Дзякуй усім, хто прыйшоў - было вельмі прыемна пабачыць людзей, якія цікавяцца гэтым інструментам.
Не ведаю хто як, а я шмат цікавага і новага даведалася пра варган: і тое, што у беларускім Друцку знайшлі дрымбу 12 ст.; і тое, што некаторыя в'етнамскія данмоі рабілі з гільз; і тое, што міравой сталіцай варганаў лічыцца аўстрыйскі Мольн; і тое, што 1300 варганістаў сабраліся разам у горадзе Якутске і гэта было запісана ў кнігу рэкордаў Гінэса; і тое, што ў Кнізе быція Библии Францыска Скарыны 1517-1519 гг. згадваецца варган...
Музыка - Аляксей "Бекар" Бурносенка
Наш гукарэжысер - Віктар Кісцень. Без яго нічога б не атрымалася!
Калекцыя
Віктарына
і адзін з пераможцаў віктарыны
Першы падпісаны дыск
Пасля сустрэчы доўга яшчэ не разыходзіліся
Уважлівыя гледачы
Віншаванні ад Дыгрызікаў (: