adam_hlobus
Jun 26, 2015 23:04
Такубоку і перачытванне
Вершамі Такубоку зачытваліся мае знаёмцы. Саша Пятроў і Саша Карпейчык ведалі напамяць танку Ісікавы Такубоку ў перакладах Веры Маркавай, яны іх цытавалі. Даўно няма Карпейчыка і Пятрова. Няма з кім згадаць Такубоку. А я ўсё яшчэ перачытваю ягоныя вершы... Усё яшчэ...
невялікае пра вялікіх,
Саш,
Вера