Nov 01, 2016 18:38
Бясцэнныя рэчы
Людзі сыходзяць у нябыт, пакідаючы блізкім усе свае рэчы… Ад маці ў мяне застаўся флакон з духамі. У хвіліны горкага адчаю можна адкрыць яго і на нейкае імгнне адчуць водар, які так любіла маці. Закрываеш вочы, згадваеш яе твар, яна нібыта і блізка, нібыта і зусім побач. Ад бацькі ў мяне шмат рукапісаў і лістоў. Іх можна перачытваць. Пачытаеш і быццам пагаворыш з жывым бацькам. За словамі напісанымі татавай рукою я выразна чую ягоны голас. Ад цесця ў мяне ёсць добра навостраны нож, якім зразаю тоненькую скурку з яблыкаў. Ад паэткі і перакладчыцы старажытнай японскай літаратуры Веры Маркавай у мяне застаўся невялічкі парцалянавы званочак. Уздымеш яго над кніжнай паліцай, страсянеш, пачуш звон і ўслухоўваешся, а раптам нехта адгукнецца… Для іншых людзей, усе гэтыя рэчы звычайныя, а для мяне бясцэнныя.
цесць,
Вячаслаў Адамчык,
Вера,
ма