У першы вясновы ранак я заўсёды згадваю маці. Яна тэлефанавала, віншавала з надыходам сакавіка і нагадвала, што ў гэты дзень варта памыць твар снегам. У гэтым годзе снег надзіва чысты. Я набраў сняжынак на далоні, абмыў твар і набраўся радасці і бадзёрасці на цэлы год, ажно да наступнай вясны.