Традыцыйная мужчынская кашуля - элемент беларускага народнага строю.
Прызначаная для нашэння навыпуск з поясам.
Кашуля пашытая на машынцы, аздобленая ручной вышыўкай у тэхніцы набору (нацягу); разрэзы па гарлавіне, краі рукавоў і падол апрацаваныя ўручную вузкай падгібкай з мярэжкай.
Памер кашулі: 46-48.
Даўжыня кашулі: 85 см.
Матэрыял: лён, баваўняныя ніткі.
Даўжыня пояса: 2,85 м.
Шырыня пояса: 2,7 см.
UPD: прададзена
Вузкі каўнер-стойка (шырыня - 1,8 см), завязваецца на шнурочак.
Каўнер з развязанымі шнурочкамі. На плячах з адваротнага боку падшытая “падаплёка” - падкладка для ўмацавання кашулі, якая папярэджвае яе заўчаснае зношванне.
Вышыўка на рукавах кашулі. Падгібка з мярэжкай.
Вышыўка на падоле кашулі. Падгібка з мярэжкай.
Падол кашулі са злучальным швом на баку.
Злучальнае шво, якое размяшчаецца па абодвух баках кашулі.
Выгляд вышыўкі з адваротнага боку.
Фрагмент пояса. Узор выглядае аднолькавым з абодвух яго бакоў.
З усімі пытаннямі звяртайцеся сюды:
E-mail: janinka@tut.by
ICQ: 223-097-427
Crossposted to
handmade_by