Вышываная мужчынская кашуля з тканым поясам

Dec 21, 2008 03:27

Традыцыйная мужчынская кашуля - элемент беларускага народнага строю.
Прызначаная для нашэння навыпуск з поясам.

Кашуля пашытая на машынцы, аздобленая ручной вышыўкай у тэхніцы набору (нацягу); разрэзы па гарлавіне, краі рукавоў і падол апрацаваныя ўручную вузкай падгібкай з мярэжкай.


Read more... )

паясы, ткацтва

Leave a comment

Comments 20

strizhhh December 21 2008, 09:51:36 UTC
цiкава, цi можна будзе замовiць аналагiчную кашульку пасля НГ? )

Reply

zavieja_gallery December 21 2008, 10:09:05 UTC
канечне, можна. калі надумаеце замаўляць, пішыце альбо ў аську, альбо на пошту :)

Reply


malionchiks December 21 2008, 16:10:22 UTC
По чем сие стоит?

Reply

zavieja_gallery December 21 2008, 16:17:22 UTC
Напісала вам у асабістыя паведамленні.

Reply

alexnovik December 21 2008, 18:37:01 UTC
и мне напишите

Reply

zavieja_gallery December 21 2008, 19:03:01 UTC
Ага, і вам таксама.

Reply


pansowa December 22 2008, 09:28:46 UTC
і мне калі ласка! 8)

Reply

zavieja_gallery December 22 2008, 10:47:00 UTC
І вам таксама напісала.

Reply


aylie_serinde December 22 2008, 23:13:49 UTC
Потрясающее терпение - меня бы и на половину не хватило, подустала от таких трудоемких проектов.
Интересно узнать цену - и на пояс, и на рубаху.
Будьте так добры - выведите меня из неведенья, давно интересно, как делать двусторонние пояса? Судя по узору, это повороты квадратов вручную не всех сразу, а выборочно, я права? Как при этом сделать узор двусторонним?
Спасибо.

Reply

zavieja_gallery December 22 2008, 23:31:25 UTC
Вы, відаць, падумалі, што пояс тканы на дошчачках, так? Насамрэч, гэты пояс тканы на ніту (з браным узорам). Вось і ўвесь сакрэт :) У такім выпадку ўзор мае негатыўны адбітак самога сябе з адваротнага боку. А двухбаковым ён выйшаў таму, што менавіта гэты ўзор у негатыўным варыянце выходзіць такім жа самым, што і з правага боку, толькі перавернутым дагары нагамі :)) А пра кошт я напісала вам у асабістыя паведамленні.

Reply

aylie_serinde December 23 2008, 23:42:09 UTC
Большое спасибо :) Да, я действительно подумала, что пояс ткался на дощечках - а на ниту я не умею еще... А нельзя ли где-то в интернете посмотреть на его схему?

Reply

zavieja_gallery December 24 2008, 13:22:08 UTC
Ды няма за што :) Ведамі заўсёды прыемна дзяліцца. А схемы паясоў можаце паглядзець ТУТ. Гэта мая невялікая калекцыя ўзораў, сабраная па кніжках даўным-даўно. Раптам вам што-небудзь адтуль спатрэбіцца. Там пад нумарам 13 (знізу) той паясок, што на фота. Ага, і намаляваныя там толькі самі ўзоры, а палосачкі па краях пояса могуць быць якія заўгодна.

P.S. У мяне схема таго поясу ёсць і ў лепшай якасці. Калі трэба, магу скінуць на пошту. Вы мне толькі адрас скажыце :)

Reply


spadarojnik December 23 2008, 09:38:20 UTC
Просьба написать по ценам...
Спасибо.

Reply

zavieja_gallery December 23 2008, 09:48:44 UTC
Калі ласка.

Reply


Leave a comment

Up