На Сёмуху ля крыніцы

Jun 12, 2011 17:05

Усіх са святам! З такой нагоды было вырашана адправіцца на святую крыніцу "Татарскі калодзеж", якая знаходзіцца ля в. Глівін. Месца гэтае я ўжо згадваў:  zmicierbielapol.livejournal.com/71823.html

Шчыра кажучы, я быў больш аптымістычны, але на месцы аказалася, што працы там у разы болей, чым можна было меркаваць.  Спачатку зноў прыйшлося пашукаць крыніцу, якая надзейна хавалася ў хмызняку. Да таго ж спакою не даваў рой аваднёў ды камароў. Гэтым разам атрымалася павысякаць хмызняк на палянцы з крыніцай, усталяваць новы драўляны крыж, павязалі ручнік. Пачалі чысціць крыніцу. Шмат павыцягалі пяску ды рознага расліннага смецця, але яшчэ засталося. Наступным разам трэба будзе дачысціць ды зрабіць зруб, паставіць страху. Так што ахвотныя далучайцеся!;)

Асаблівы дзякуй за дапамогу Міколе,  kryviec і iter_ignis !!!

Новы крыж і старыя крыжыкі
            



народны каляндар, святая крыніца, свята, Барысаўшчына, традыцыя

Previous post Next post
Up