Выпадкова на адным з расійскіх форумаў (
www.bpclub.ru/index.php) знайшоў цікавыя фотаздымкі. У лесе недалёка ад г. Тучкава ў Падмаскоўі ёсць камень з выцясаным тварам (само места здаўна вядома як цэнтр здабычы камянёў). Камень нібы клічуць "ахвярным", а на ім ляжаць манеты. Такое бачу ўпершыню, а таму і засумняваўся, ці сапраўды выява старажытная. Апошні час любяць парабіць фальсіфікацыі. Таксама насцярожвае, што гугл нічога пра камень не выдае, акрамя некалькіх форумаў. З другога боку, выява выглядае не надта новай. Можа хто што ведае пра камень?