Купальскі блізнечны міф

Jul 03, 2016 12:01


Штогод на Купалле ўвечары, калі ёсць вольны час перад запальваннем вогнішча, ладзім размовы пра Купалле, кожная з якіх прысвечана розным тэмам. Распавядаю пра вобразы свята, асаблівасці абрадавых дзеянняў, сэнсы ў абрадавых тэкстах і т.п. Гэта дазваляе прысутным, асабліва тым, хто першы раз прыехаў, ці хто не з гуманітарнай сферы, зразумець, што ( Read more... )

народны каляндар, Купалле, паганства, свята, традыцыя

Leave a comment

Comments 5

klan_land July 4 2016, 08:21:21 UTC
яшчэ ў адной купальскай песьні -
...дзевачка гора спазнала/яна двух хлопцаў любіла/ад іх сыночкаў радзіла/сама ім імя давала/Янам-Пятром іх назвала...

Reply

zmicierbielapol July 4 2016, 13:55:04 UTC
Калі зрабіць пералік усіх сюжэтаў купальскіх песен на гэтую тэму, то спатрэбіцца шмат месца!)

Канкрэтна песня пра "дзевачка гора спазнала", як на мой погляд, досыць познія, бо пазначаецца, ад каго радзіла. У "раннім" варыянце проста сцвярджаецца, што "ё навіна", "праявілась праява", "сама радзіла", няма згадкі ад каго. Гэта суадносіцца з тэкстамі іншых і.-е. народаў, дзе нараджэнне адбываецца цудоўным чынам, невядома ад каго, "сама". Хаця часам называюцца імёна канкрэтнага бога-бацькі.

У пазнейшых тэкстах ужо спяваюць пра хлопцаў, ёсць проста "дзевачка", "дачка купца" і т.п. Калі раней фігуруе, у асноўным удава.

Reply

klan_land July 8 2016, 13:22:15 UTC
ну, я дзеля імёнаў пісала, не дзеля сюжэтаў. у Санька пра Пятро тэорыя цікавая ё, што больш важнае сьвята за Купальле...
Наконт позьняя песьня - тэксты ў працэсе выкананьня трансфармуюцца, словы замяняюцца на больш звыклыя і зразумелыя, назірала сама, параўноўваючы запісы 1980-х і сучасныя ад адных і тых жа выканаўцаў...
агулам пра раньняя-позьняя гэта больш пра мелодыі можна казаць, ніяк не пра тэксты. )

а ў Майя, між іньшым, агулам 3 пары блізьнятаў фігуруюць у кантэксьце з салярнай веснавой гульнёй у мяч ... на Палесьсі (у Маларыцкім) у пазамінулым годзе запісвала, што была гульня на 6 чалавек, тры пары... менавіта ўвёсну толькі гулялі, мяч рабіўся з поўсьці каровы, валяны... схема абсалютна такая ж...

Reply

zmicierbielapol July 10 2016, 08:03:08 UTC
Пра тэксты таксама можна казаць, прынамсі мне, як гісторыку, нават прасцей працаваць з тэкстам, бо метадалогія зразумелая)) Можна вызначаць адносны "узрост" таго ці іншага тэкста, сюжэта. А вось пра мелодыі нічога сказаць не магу, не ўмею)))

А пра гульню дужа цікава. Якраз хацеў пачытаць што па гульнях, якія былі прымеркаваны да каляндарных святкаванняў, але акрамя БНТ і тамоу ТМКБ нічога не знайшоў.

Reply


urfinwe July 4 2016, 14:13:40 UTC
Магчыма, Вас зацікавіць кароткій расповед пра кнігу "Немецкий орден". Акромь іншага вядзецца пра наступ ордэну намяжы языцкіх плямёнаў усходняй Эўропы і пра першыя кантакты з жэмайтамі:

http://oper.ru/video/view.php?t=1593

Reply


Leave a comment

Up