Радуніца на курганах

May 09, 2016 23:36

Адбылася ўжо традыцыйная талака на барысаўскіх курганах напярэдадні Радуніцы. Сёлета ўжо 11-я па ліку. Кожны год прыходзім, як і ўвосень на Дзяды, каб прыбраць смецце і ўшанаваць продкаў ( Read more... )

святое месца, курганы, паганства, свята, Барысаў, народны каляндар, ДЗЯДЫ, археалогія, традыцыя

Leave a comment

Comments 3

uladzimer May 10 2016, 15:44:48 UTC
А хто там так густа пакідае сьмецьце, каб кожны год вычышчаць? З таго, што бачу, раіў бы, з дазволу лясьніцтва ці каго там, высячы дробны падлесак і аконтурыць валатоўкі.

Reply

zmicierbielapol May 10 2016, 16:11:29 UTC
За савецкім часам дадумаліся там (бо месца вельмі прыгожае) пабудаваць санаторый для пенсіянераў. І, здаецца, з сямі курганных груп засталіся толькі дзве. Вось пастаяльцы гэтай установы здароўя любяць пагуляць там, пасметнічаць у працэсе, ці пасядзець за некалькімі бутэлечкамі чагосьці, каб усе пакінуць там. З гораду, часам, прыходзяць пасядзець. Таму смецця кожныя паўгады выносім мяхамі.

Унізе (а курганы на вялізным пагорку) уздоўж Бярэзіны ідзе вуліца, жыхары якой у адным з сектароў могільніка зрабілі звалку. Туды рукі яшчэ не даходзілі, каб нешта зрабіць.

Reply

uladzimer May 10 2016, 16:20:19 UTC
У такім выпадку, мне здаецца, што будзе больш прадуктыўным зьвязацца з кіраўніцтвам санатору і правесьці там папулярную лекцыю. Пажылыя людзі, як правіла, проста ня ведаюць пра гісторыю месца.
Прыватны сектар - там складаней, але ў любым выпадку трэба выходзіць на мясцовыя ўлады і, увага!, пагражаць, у выпадку непаразуменьня, указам № 485, а там мала не пакажацца

Reply


Leave a comment

Up