Жыве Беларусь

Jul 17, 2011 12:57

Жыве Беларусь паціху загінаецца, быт і праца заелі, зусім няма часу на хоббі. Пляцоўка даволі раскручаная, нават улетку (без шкалаты і студыёзусаў) трымаецца ў топе, а ў лепшыя часы мела 600-700 унікаў на дзень, што ня так дрэнна для на 99% беларускамоўнага сайту. Пра сайт пісалі гігіны, і, з-за расмешчаных на сайце матэрыялаў пра БКА і СБМ, ня ( Read more... )

сеціва, жыве Беларусь

Leave a comment

Comments 8

kurt_bielarus July 17 2011, 11:38:51 UTC
Калі трэба будзе якая дапамога - гатовы дапамагчы.

Reply

zlobniy_monstr July 17 2011, 13:41:13 UTC
Дзякуй! Дарэчы, калі не блытаю, здаецца ў вас быў добры артыкул пра акупацыю і беларускія фармаванні, у гугле не знайшоў, здаецца ў сеціве нідзе і няма. Не жадаеце апублікаваць для шырокіх колаў?

Reply

kurt_bielarus July 17 2011, 13:42:15 UTC
Вы пра той артыкул, што быў у Архэ?

Няма праблемаў.

Reply

zlobniy_monstr July 17 2011, 13:49:45 UTC
Так, дзякуй.

Reply


gedygold July 17 2011, 12:28:47 UTC
А што рабіць трэба?

Reply

zlobniy_monstr July 17 2011, 13:37:53 UTC
Ну асноўная праблема ў тым, што сайт не абнаўляецца (з-за недахопу часу), а калі сайт не абнаўляецца то ён гіне. Таму мне патрэбен чалавек(і) які будзе шукаць, знаходзіць і дадаваць інфармацыю на сайт. Усе тэхнічныя і матэрыяльныя выдаткі на мне канешне ж.

Яшчэ мне патрэбен чалавек пажадана з гістарычнай адукацыяй які зможа перапрацаваць канцэпцыю сайта і надаць яму сэнс, бо сайт ствараўся спантанна і яму не хапае ідэі.

Reply

zlobniy_monstr July 17 2011, 19:40:49 UTC
Разумею, што наўрадці гэта будзе вам цікава :) Мне б студэнта з галавой, гатовы заплпціць за працу, можа каго параіце :)

Reply


shanibor July 17 2011, 20:46:00 UTC
Адыіню зараз гэтую суполку. http://vkontakte.ru/bka_museum Але з матэрыялам тая ж сытуацыя.

Reply


Leave a comment

Up