Жыве Беларусь паціху загінаецца, быт і праца заелі, зусім няма часу на хоббі. Пляцоўка даволі раскручаная, нават улетку (без шкалаты і студыёзусаў) трымаецца ў
топе, а ў лепшыя часы мела 600-700 унікаў на дзень, што ня так дрэнна для на 99% беларускамоўнага сайту. Пра сайт
пісалі гігіны, і, з-за расмешчаных на сайце матэрыялаў пра БКА і СБМ, ня меньш чым 83% паспалітага люду лічаць стваральніка фошыздам (насамрэч гэта ня так), аб чым з здзіўляльным пастаянствам адпісваюць у адмінскую скрыню :))
Шкада будзе калі пяцігадовая праца проста згіне, так што шукаю валанцёраў. Калі ў вас ёсць энтузіазм і вольны час, калі не баіцеся ярлыкоў і ў вас ёсць цікавыя ідэі - ю а вэлкам.