Stockholm (настальгія па зіме)

Jun 05, 2011 22:04




Вельмі цяжка пераношу спякоту, хаця і ня тлусты... Мазгавыя працэсы затарможваюцца, немагчымасць схавацца робіць раздражняльным і агрэсіўным. Тут яшчэ з тытунем праблемы, дык зусім сатанею.
Іншая справа зімой, дыхаецца лёгка, мозг свежы і не затуманены, а калі перамёрз, то ў двая класней дзесьці спыніцца ва ўтульнай кавярні і пагрэцца...

Засмажаны зажыва і прыплюснуты крізісам вырашыў адкапаць заначку пазітыва і падзяліцца з фрэндамі. Меў шанец мінулай зімою наведаць цудоўны горад Стакгольм, уражанняў вагон! Горад ня зведаў разбуральных войн, і таму кожны крок па цэнтру гэтага горада - гэта сутыкненне з гісторыяй. Паснедаць у рэстарацыі якая знаходзіцца ў будынку 17-га стагоддзя ці папіць піва ў пабе якому 600 год - звычайная справа.


Стокгольм размешчаны на 13-ці астравах. Жыў я ў Gamla Stan (стары горад) у самым цэнтры горада адкуль і пачалася яго гісторыя.



Хостэл у якім я абітаў



Від з вакна



Вузкія вулачкі Гамла Стану, на адной з такіх я працаваў, а называлася яна Trädgårdstvärgränd :) Хто вымавіць без памылак і заікання таму з мяне бутэлька крамбамбулі (альбо піва/шакалад па жаданню).

Увогуле Стокгольм уразіў добразычлівасцю, ветлівасцю і цывілізаванасцю. У любым месцы, куды ня зойдзеш, табе скажуць прывітанне і ўсміхнуцца. Моўны бар'ер адсутнічае як з'ява, УСЕ разумеюць па ангельску, і ў маленькаў краме, і ў метро, і ў музеі, на вуліцы любы прахожы, каго не пытаў без праблем адказвалі! (Па вяртанні куражыўся і спрабаваў па ангельску набыць піва ў "Цэнтральным" - той яшчэ цырк). За 9 дзен знаходжання там толькі аднойчы пабачыў паліцэйскіх, і ніводнага п'янага быдла, хаця кожны вечар завяршаў у пабе. Калі гуляеш па Стакгольме прысутнічае адчуванне легкасці і радасці, твары насустрач светлыя і шчаслівыя, вельмі кантрастуе з нашай штодзённасцю, дзе паўсюль шэрыя, заклапочаныя твары з позіркам тэрмінатараў... Не жадаю быць злішне пафасным, але свабода яна асязаема, калі яна ёсць! Скажу шчыра, пры ўсёй маёй любові да радзімы, вяртацца мне не хацелася. Адсутнась хамства на ўсіх узроўнях адчувалася проста скураю і было вельмі ня звычна. Наступіць у пабе на нагу амбалу і пачуць "sorry" замест "э... бля ты чо, а в морду?!".. Карацей, што б не казалі пра наш асобны шлях, я ведаю чаго жадаю для сваёй краіны - ня быць такімі як зараз і імкнуцца да лепшага, а лепшае ёсць і гэта факт!
Далей пару здымкаў без коментаў:

















































Асобная тэма музеі. 6 гадзін правёў у гістарычным і ўсяго не паглядзеў - там рэальна шыкоўна, інтэрактыўна і мега цікава. Наступным разам распавяду пра гістарычны музей, знакамітую Вазу, Юнінбакен і шмат чаго яшчэ!

вандроўкі, Стакгольм

Previous post Next post
Up