Чытацкае 2

Jun 12, 2012 15:01

Калі я чытаю кіберпанк, а менавіта творы яго стваральніка (няхай ён і адмаўляецца ад такога тытулу) Уільяма Гібсана, у мяне ўзнікае пачуццё, што перада мной апісанне нашага цяперашняга свету і яго недалёкай будычіні, якімі яны маглі стаць, узмахні матылёк крыламі трохі інакш: трохі больш свабоды ў транснацянальных кампаній, трохі менш ўплыву ( Read more... )

кнігі, зацемка, меркаванне

Leave a comment

Comments 3

genevien July 2 2012, 17:19:46 UTC
Я вось ад канцэпцыі нацыяналізму пакуль адысьці не магу) Можа з-за таго, што яго так бракуе ў нашай краіне. Таксама я лічу, што з дапамогаю яго можна пабудаваць лепшую будучыню як мінімум у лякальным маштабе.

А трансгуманізм - цікавая рэч, дачакацца б гэтай тэхналягічнай сінгулярнасьці)

Reply

yozas_gubka July 3 2012, 16:30:13 UTC
У самую кропку:) Нацыяналізм у лакальным масштабе - вось што мае будучыню. То бок канцэпцыя "адна краіна, адзін народ, адна нацыя", ці як я пісаў "канцэпцыя нацыяналізма ў нашым цяперашнім разуменні" - яна падлягае эрозіі, і акцэнты нацыяналізацыі з часам могуць змясціцца ад чыста "народніцкіх", да "суполкавых", ці так бы мовіць "нацый па інтарэсах":) Прыкладам, у новым грамадстве па Стэрлінгу/Гібсану магчымы такія паняткі як "нацыя каманды касмічнага карабля", ці нават "нацыя асобы".
Каб пабачыць, як будзе выглядаць трангуманістычнае грамадства (прынамсі, ва ўяўленні пісьменніка) раю пачытаць "Схізматрыцу" Бруса Стэрлінга.

Reply

genevien October 13 2012, 18:53:46 UTC
Так, маю тыя ж ідэі. І wal_de_maar іх падтрымлівае.

Занясу ў свой сьпіс) Але хацелася б убачыць пры жыцьці)

Reply


Leave a comment

Up