Чытацкае 2

Jun 12, 2012 15:01

Калі я чытаю кіберпанк, а менавіта творы яго стваральніка (няхай ён і адмаўляецца ад такога тытулу) Уільяма Гібсана, у мяне ўзнікае пачуццё, што перада мной апісанне нашага цяперашняга свету і яго недалёкай будычіні, якімі яны маглі стаць, узмахні матылёк крыламі трохі інакш: трохі больш свабоды ў транснацянальных кампаній, трохі менш ўплыву нацыянальных дзяржаў на сусветную эканоміку, трохі іншы накірунак навуковых даследванняў, трохі большы прарыў у інфармацыйных тэхналогіях, трохі больш ліберальны падыход да свабоды асобы. Па сутнасці, знешне наш свет і свет кіберпанку Гібсана ўвогуле падобныя: глабальнае сеціва, хакеры-узломшчыкі, інфармацыйная бяспека, прамысловыя войны паміж ТНК, інфармацыйная апрацоўка насельніцтва. Але паміж імі ёсць грунтоўнае адрозненне: свет кіберпанка ўжо цалкам адыйшоў ад канцэпцыі нацыяналізма ў нашым цяперашнім разуменні і ўшчыльную наблізіўся да трансгуманізму, а наш свет пакуль не. Як доўга працягнецца гэтае "пакуль", пытанне адкрытае.
Цытата з рамана "Граф Ноль":
А уходил он, как выяснил Виг, в ряд очень бедных стран, ведущих отчаянную борьбу с нарождающимися промышленными базами. В страны, настолько погруженные во мрак невежества, что концепция нации там до сих пор еще воспринималась всерьез.

кнігі, зацемка, меркаванне

Previous post Next post
Up