"Крэсовая" архітэктура Гродна #2: Новы Свет і наваколлі

Dec 07, 2014 19:31

Пост спецыяльна для kresy_arch.

1. Не прайшло і паўгады Прайшло, каго я падманваю:), і я, нашэшце, вырашыў зрабіць справаздачу пра пошук "польскіх домікаў", што адбываўся падчас вясновай паездкі ў Гродна разам з тураператарам "Днішчатур".



2. Наша падарожжа па Гродна пачалося раніцой на чыгуначным вакзале. Адтуль мы дружным гуртом аматараў польскай "міжваенкі" (па праўдзе, адзіным аматарам такой архітэктуры ў тым гурце быў я) рушылі ў бок знакамітага гродзенскага раёна Новы Свет па вуліцы 17 верасня. Першая міжваенныя дамы ў самым пачатку вуліцы па цотным баку:


3. Дом справа дом у стылі драўлянага функцыяналізма 1930-х гадоў, злева - асабняк 1920-х гадоў у "закапанскім стылі":


4. Зялёная расліннасць - вораг аматараў фатаграфавання старой архітэктуры:)


5. Насупраць гэтых дамоў на няцотным баку вул.17 верасня стаіць такі "польскі домік" з шматабяцальнай вывескай "Літравік". На жаль, было вельмі рана і крама разліўнога піва была зачынена:(


6. Далей па цотным баку - функцыяналістскі "катэдж" 1935 года пабудовы:


7. Жылы "закапанскі" домік, для поўнай адпаведнасці канонам польскай нацыянальнай архітэктуры 1920-х не хапае толькі калонаў:


8. "Пссс, малец, хочаш трохі драўлянага функцыяналізму?" - як бы кажа гэты домік:)


9. І яшчэ трохі:


10. Ці гэта былая невялікая крама, ці закінутая трансфарматарная падстанцыя на вул.Валковіча. Будыначак мае такі сабе міжваенны выгляд:


11. Адзяленне "Саюза палякаў на Беларусі" на перакрыжаванні вуліц Дзяржынскага і 17 верасня ў Гродна (ох, "умеюць" нашыя улады падбіраць назвы вуліц). Будынак не міжваенны, а сучасны, хоць і з рысамі даваеннай архітэктуры. За ім пачынаецца Новы Свет:


12. Гэты раён увайшоў у склад Гродна ў канцы ХІХ ст. але збольшага забудоўваўся ў міжваенны час. Новым Света лічыцца участак акрэслены вуліцамі Астроўскага (былая Панятоўскага), Горкага (Грандзіцкая), Дзяржынскага (Нарутовіча), Міцкевіча, 17 верасьня (11 ліпеня). Раён на аэрафотаздымку часоў вайны:


13. Тут можна пабачыць будынкі розных стыляў. Напрыклад, дамок у класічным драўляным "закапанскім стылі" з брандмуром:


14. Цалкам драўляны дом (хаця ён, магчыма, увогуле дарэвалюцыйны):


15. Яшчэ адзін:


16. Жывапісныя завулкі Новага Света - вуліца Бялінскага:


17. Драўляны дом напрыканцы вул.17 верасня:


18. Яшчэ адзін мелкі бляхай крыты дамок вельмі падобны на міжваенны:


19. Цудоўны абразчык драўлянага функцыяналізму на перакрыжаванні вуліц А.Міцкевіча і М.Горкага:


20. Даволі прыемная афарбоўка:


21. Від з двара:


22. Насупраць - драўляны шматкватэрнік больш класічнага выгляду:


23. Шмат у Новым Свеце і цалкам мураваных дамоў. Тыповы асабняк на вул.Рэйманта:


24. Згодна з малюнкам на плоце, гэты будынак будзе рэканструявацца, здаецца, без змены знешняга выгляду:


25. У гэтым плане не вельмі пашчасціла міжваеннаму будынку на вул.Астроўскага, 24. Пасля рэканструкцыі ён выглядае вось так лялечна-пафасна:


26. Да рэканструкціі будынак меў больш гарманічны і сціплы выгляд:


Фота supron_licvin з паста Гродна, вул. Астроўскага, 24: як з міжваеннага асабняка зрабілі аграстайл

27. Яшчэ адзін тыповы цагляны дом 1920-х:


28. Цудоўны "закапанскі" домік на вул.Астроўскага да якога яшчэ не дабраліся рукі "рэканструктараў"


29. Перліна Новага Света - жылы дом на перакрыжаванні вуліц Славацкага і 17 верасня:


30. На жаль, у дадзены момант у будынку ідзе "рэканструкцыя" і мне страшна выкладаць здымкі цяперашняга стану дома, якія я выпадкова пабачыў у нэце. Лепей яшчэ раз паглядзім "якім ён хлопцам быў":


31. Побач стаіць цікавы функцыяналістскі цагляны катэдж з жахлівай сілікатнай прыбудовай справа:


32. На ўскрайку Новага Света на вул.М.Горкага абнаружыўся такі вось салідны будынак у неабарочным стылі. На жаль, я не ведаю, што тут было раней, але цяпер тут натарыяльная кантора:


32. Побач з Новым Светам размяшчаецца так званая "настаўніцкая калонія" некалькі кварталаў міжваеннай забудовы, узведзенай для настаўнікаў у 1930-я гады. Раён цікавы тым, што амаль цалкам забудаваны дамамі ў стылі драўлянага функцыяналізма. Пра "калонію" ўжо быў падрабязны пост у kresy_arch - Гродна. Настаўніцкая калонія 1930-х - у дадзенай справаздачы я абмяжуюся толькі фоткамі вядомых дамоў на стан вясны 2014 года:


33. Некаторыя дамы знаходзяцца ў вельмі сумным стане:


34. Напэўна, толькі цуд утрымлівае іх ад разбурэння гарадскімі ўладамі:


35. Большая частка дамкоў яшчэ больш-менш трымаюцца:


36. Ня гледзячы нават на абыякавае стаўленне да іх знешняга выгляду з боку гаспадароў (да, я пра багамерзкі сайдынг!):


37. Самы яскравы прыклад міжваеннага функцыяналізму ў калоніі - дом №4 па вул.Асіпенкі:


38. Рэдкі прыклад, калі міжваенны будынак падтрымліваецца у добрым стане і нават харашэе з гадамі:


39. Дом, што стаіць насупраць:


40. Яшчэ адзін даволі жывы драўляны дом у стылі функцыяналізма:


41. Драўляная міжваенная школа па вул.Лермантава:


42. Цагляны шматкватэрны дом на вул.Чкалава:


43. Цудоўны функцыяналістскі цагляны "катэдж" на вул.Цаглянай, 10:


44. У гэтым месцы здаецца, што ты перамясціўся з Гродна ў Італію:)


45. Сярод фунцыяналізму "настаўніцкай калоніі" сустракаюцца дамы і ў польскім нацыянальным стылі 1920-х, як гэты дом на вул.Лермантава, 12:


46. Жылы двухпавярховік 1920-х, 1930-х на перакрыжаванні вуліцы Лермантава і Віленскага завулка:


Дзякуй за ўвагу.

падарожжы, kresy_arch, фота, архітэктура, Гродна, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up