Originally posted by
supron_licvin at
Астроўскага, 24: як з міжваеннага асабняка зрабілі аграстайл Дом Астроўскага, якога мы больш ніколі не ўбачым. Фота 2007 г.
Дом інжынера-чыгуначніка Астроўскага - прыклад польскага канструктывізму з элементамі гістарыцызму. Пабудаваны ў 1920-30-я гады.
Два гады таму дом быў перададзены абласному дзіцячаму шпіталю. У мінулым годзе па праекту “Гроднаграмадзянпраекта” тут пачалася "рэканструкцыя", і, як вынік, знішчэнне гістарычнага будынку.
Архітэктары абяцалі большага захаваць былы выгляд будынку. Зрэшты, а хто б сумняваўся?
Да тэмы:
Пачалі разбіраць дом інжынера АстроўскагаУ доме інжынера Астроўскага будзе корпус шпіталя