1. Учора па рабоце ездзілі з калегай у Лагойск і натрапілі там на мясцовага калекцыянера "бумераў". Уся ягоная калекцыя з пяці BMW стаіць каля хаты:
2. Толькі мы закончылі фатаграфаваць гэтыя карчы, як з дому выйшаў малады чалавек накачанага целескладу і накіраваўся ў наш бок. Ну, думаю, зараз будзе біць будзе казаць "Чыво ходзіце, чыво фатаграфуеце, ану марш адседава...". Але не, калекцыянер - а гэта быў ён - падыйшоў і спытаў, ці падабаецца нам перліна ягонай калекцыі - купе BMW 635 CSi (E24) 1979 году выпуска?
3. "Безумоўна!" - адказалі мы. Лагойскі калекцыянер на радасцях распавёў нам короткую гісторыю гэтага аўто. Баварскае купэ - яго запаветная мара. Дадзены экземпляр ён набыў адразу, як толькі пабачыў аб'яву ў інтарнэце. На жаль, аўто было не ў лепшым стане - у ім няма рухавіка і скрыні перадач, кузаў патрабуе даводкі. Затое, машына дасталася калекцыянеру за даволі невялікія грошы, і яшчэ ў яе арыгінальныя паваротныя люстэркі задняга віду:
4. Калекцыянер збіраецца аднавіць BMW 635 CSi (гады вытворчасці: 1976-1989) і цяпер копіць запцацкі, якіх не хапае, а заадно і іншыя "бумеры" 1970-х, 1980-х гадоў.
5. Ёсць у калекцыі два BMW 7-й серыі ў кузаве Е23 (гады вытворчасці: 1977-1987). Адзін 1979 году стаіць напаўразабраны (гаспадар збіраецца выкарыстаць яго як донара):
6. Другая больш позняя "сямёрка" быццам бы на хаду:
7. Але яе стан цяжка назваць ідэальным:
8. Ёсць у калекцыі "бумер" 5-й серыі ў кузаве Е28. Гады вытворчасці: 1981-1988.
9. І массавая першая "тройка" - BMW 3-й серыі ў кузаве Е21. Гады вытворчасці: 1975-1982.
10. У белы колер пафарбавана нават рашотка радыятара - гэта "калгас" ці нейкая лімітаваная мадэль?
11. З калекцыяй усё. Апроч "бумераў" я заўважыў у Лагойску даволі рэдкі ўжо Ikarus 255. Гады вытворчасці: 1975-1984.
12. Цяпер перамесцімся ў Барысаў, які я таксама наведаў па працы на гэтым тыдні.
"Горад троек" не падкачаў і выдаў на гара яшчэ кучу ВАЗ-2103 у розным стане:
13.
14. Дзве "тройкі" на агарожанай стаянцы, што размяшчаецца на вул.Труда уздоўж чыгуначных пуцей, сярод аўталамачча. Адна больш-менш прыстойная, дый на савецкіх нумарах яшчэ:
15. Другая капітальна дабітая:
16. Перад крамай запчастак, што знаходзіцца насупраць Барысаўскіх электрасетак, размешчаны такі імправізаваны помнік:
17. Масквіч-402 (407). Гады вытворчасці: 1956-1963.
18. У двары непадалёку абнаружыўся класічны савецкі самасвал КамАЗ-5511 ў класічнай расфарбоўцы. Гады вытворчасці: 1977-1990:
19. Я не ўтрымаўся і запіліў рэтра-ЧБ-фотку на фоне аднаго з шматлікіх барысаўскіх баракаў:
20. Пакажу яшчэ пару масавых барысаўскіх "еўрапейцаў" 1980-х, якіх раней было значна больш на нашых вуліцах. Цяпер гэта "адыходзячая натура". Дарэстайлінгавы ўніверсал Renault 21 Nevada на нумарах з пагоняй:
21. Гады вытворчасці: 1986-1995.
22. 3-хдзверны хэчбэк Peugeot 309. Гады вытворчасці: 1985-1993.