Назіраньне

Nov 30, 2007 23:14

Па тым як чалавек піша беларускай лацінкай проста зразумець, наколькі ён валодае мовай.
Прыклад: Magy j vedaz' zi adbydezza systre4a 21 snegnya

мова, назіраньні, дыяспара

Leave a comment

Comments 17

(The comment has been removed)

yarik December 1 2007, 14:26:31 UTC
Ну напрыклад, калі чалавек піша systrecha, ці піша i замест y каб абазначыць ы. Ну і яшчэ дробныя дэталі. Хаця аднаго стандарта транслітэрацыі няма, але ўсё ж некаторыя правілы склаліся. Хто ніколі не цікавіўся беларускай лацінкай, той і мовай асабліва не цікавіўся хутчэй за ўсё.

Reply


syarzhuk December 1 2007, 12:20:27 UTC
Alia ia prosta nie liubliu lacinku, bo liczu iaie mitusien'niem ad rasejskaie Scyly da pol'skaje Kharybdy.

Reply

yarik December 1 2007, 14:28:04 UTC
Любіць-нелюбіць гэта адна справа. Але па тым, як ты пішаш, бачна што ты прынамсі зь ёй знаёмы.

Reply


kabierac December 1 2007, 13:17:56 UTC
я прынцыпова не карыстаюся лацінкай.

Reply

yarik December 1 2007, 14:31:19 UTC
Тады ты не падыходзішш пад катэгорыю "як чалавек піша лацінкай", бо ты ёй не пішаш. Але калі хтосьці карыстаецца, але абсалютна непісьменна, то гэта сьведчыць пра малы досьвед перапіскі на беларускай мове. Дрэннага тут нічога няма, проста гэта часта добры паказальнік наколькі чалавек карыстаецца белмовай.

Reply


wolny December 1 2007, 17:07:58 UTC
гэта не лацінка. гэта - валапюк зь нямецкай.
ты троху ня правільна сказаў. трэба гэтак: па тым, якую транслітарацыю ўжывае чалавек, проста зразумець, наколькі ён валодае мовай. лацінка - гэта стандартная транслітарацая беларускай мовы, якая аснаваная на славянскіх мовах з лацінскім альфабэтам, а ўсё астатняе - выдумлянкі неадукаваных людзей.

Reply

yarik December 1 2007, 18:32:46 UTC
так, маеш рацыю наконт транслітэрацыі. шмат хто нават ня ведае, што такое лаціка, а піша "англійскімі буквамі".

Reply


Як закалялася сталь :) atiu December 2 2007, 00:12:22 UTC
Ня ведаю, ці памятаеш ты. Ў сярэдзіне 90-х (калі на самой Беларусі пра інтэрнэт толькі чулі ;)) была такая рассылка "Belarus list". Так бы мовіць прататып усіх чатаў і форумаў - зразумела толькі лацінкай. Больш карэктней - толькі ASCII. Вось там сапраўды было бачна ня толькі тое, хто наколькі граматны, але і хто наколькі сьвядомы ў сэньсе веданьня правілаў беларускй лацінкі. Паколькі "хачэка" у ASCII не было, то пісалі хто з зорачкай пасьля літары, хто з "дахам". Гэта сапраўды нялёгка было чытаць. Але нічога - прызвычаіліся.

Reply

Re: Як закалялася сталь :) yarik December 2 2007, 00:16:17 UTC
я у тыя часы кампутара ня меў. замест гэтага прападаў на варвашэні-8.
а наогул, варта было б распрацаваць інтэрнэт-стандарт лацінкі. калі нма розных адмысловых сымбаляў, а проста ангельская клавіатура.

Reply

Re: Як закалялася сталь :) atiu December 2 2007, 00:38:33 UTC
А нічога прыдумываць ня трэба. Проста трэба пісаць лацінкай са спрашчэньнямі. Г. зн. ня будзе выдзяляцца "ь" і ня будзе візуальнай розьніцы паміж "ц"-"ч", "з"-"ж" і "с"-"ш" адпаведна. Усё гэта ўдакладняецца па сэнсу.
У рэшце рэшт і я да гэтага перайшоў. Не паверыш, але здаецца ні воднага "емэйла" за 15 год не адправіў кірыліцай. Ніхто пакуль ня скардзіўся, і усе адказы якія трэба я атрымаў.
З.Ы. Кірылічную клявіатуру набыў хіба што для ЖЧ
З.Ы.Ы Кірыліца болей вока вабіць

Reply

Re: Як закалялася сталь :) yarik December 2 2007, 02:50:33 UTC
можа і так...

Reply


Leave a comment

Up