Вялікі гетман і гусьляр

May 31, 2012 00:26


3 ліпеня 1620 года ў Нясьвіжы разьбіралася справа, што тычылася вялікага гетмана ваяводы віленскага Яна Караля Хадкевіча і ваяводы троцкага Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Ніжэй прапаную цікавую вытрымку зь яе:

„Паводле ліста Яго Мосці пана Гетмана пан Аляксандр Каменскі, стараючыся аб ласцы Яго Мосьці, з дапамогаю гусьляра падданага Яго Мосьці ( Read more... )

міты vs гісторыя, Ляхавіцкі замак

Leave a comment

Comments 6

ilnur May 30 2012, 21:55:35 UTC
А чым ён мусіў дапамагчы, ясна?
Калі тэкст у арыгінале польскі - то guslarz - гэта не cтолькі гусляр, колькі вядун. У такім разе гісторыя досыць празрыстая: ёсць чалавек, якога людзі лічаць за ведуна, а ён ці то праўда ні сном ні духам, а ці то не хоча сябе выдаць.

Reply

wouk May 31 2012, 05:32:51 UTC
Напэўна, мусіў лячыць. Там і пра Касакоўскага пішацца, што быццам яго мусіў лячыць, а пасьля і пра гетмана тое ж пішацца. У крыніцы - guslarz!

Жылі б мы гадоў яшчэ 25 назад, то зь лёгкасьцю можна б яшчэ было марксіцкую трактоўку накінуць пра барацьбу народных мас з апалячанымі фэадаламі)

Reply


supron_licvin May 31 2012, 20:01:24 UTC
"ую справу Аляксандру Каменскаму загадаў выканаць слуга Яго Мосці пан Геранім Касакоўскі са сваёй жонкаю Зоф’яй Уніхоўскай"

Гэй малы, скажы малому, хай малы малому скажа, хай.... )))

Reply

wouk May 31 2012, 20:06:57 UTC
А спосаб тагачаснага пісьма старапольскага можа падацца вельмі заблытаным. Я тут пры перакладзе мнгія моманты адаптаваў і спрасьціў.

Reply


yarmakovich August 6 2012, 18:47:14 UTC
А можно ли как-нибудь подробнее узнать про этого Грыня Дзедзскага? Есть подозрение, что это мой пра-...-прадед. Мой дедушка с Лани. Жил в самом первом доме в этой деревне. И фамилия у него Детский. Возможно за столько лет она немного изменилась.

Reply

wouk August 7 2012, 20:21:13 UTC
Рады, што гэта гістоыя мела такі цікавы працяг, у сэньсе яна дала магчымасьць нашчадкам Дзедзкага ўспомніць пра гэтага героя!

Гэта, насамрэч, можа быць Ваш продак, ці крэўны Вашых продкаў і гэта, як мне падаецца гэта магчыма паспрабаваць выявіць, хаця гэта вельмі няпроста. Тут трэ сур'ёзная генеалагічная праца, а гэта значыць трэба перарыць кучу дакумэнтаў. Гэта праца спэцыфічная іварта да спэцыялістаў зьвяртацца. Але ў генеалягічных пошуках, варта найперш сабраць усю магчымую інфаармацыю ад Вашых родных, што яшчэ жывуць. Бо пошук ідзе зьверху ўніз.

Гэты дакумэнт пра Грыня Дзедзкага - гэта пэўнае шанцаваньне. Магчыма, дакумэнтаў больш пра яго і не захавалася. Але ведаючы архі Радзівілаў магу сказаць, што выйсьці на яго, хаця б па нейкім інвэнтары магчыма.

Прозьвішчы ж мяняліся часта. Сеньнешняе "Детскій" - гэта вынік працы расійскамоўнага канцылярыста, напэўна, ХІХ, а можа і ХХ ст.

Reply


Leave a comment

Up