Натаўскія танкі пад Воршу?

Jun 14, 2009 15:12

Думаю, што рэзкая рэакцыя Лукашэнкі - усяго толькі рэха, на дзеяньні Расеі. Пуціноіды папярэдзілі, што малако - гэта толькі пачатак і за гэтым будуць зробленыя наступныя крокі. А калі ўлічыць тое, што да гэтага склаліся вялікія цяжкасьці з продажам на расейскім рынку беларускіх трактароў, машынаў і г.д., дык, здаецца, што ў атачэньні Лукашэнкі ( Read more... )

крызіс, Беларусь, палітыка, эканоміка, Расея

Leave a comment

Comments 9

sunshine_fromby June 14 2009, 13:22:28 UTC
Так-так...
Вельмі відавочна ўсё атрымліваецца.
А вось чым для Беларусі будзе гэты удар па яйцах? Ці ўсё застанецца на месцах?
І куды піхаць наша малако?

Reply

wintboltoff June 14 2009, 13:41:11 UTC
З малаком, што рабіць, пакуль не вырашылі. Уводзь мытнікаў з пагранічнікамі - ня ўводзь, а малако ўсе адно браць не зьбіраюцца, пакуль Лукашэнка ня пойдзе на расейскія ўмовы. Пуцен вырашыў "мачыць". Адказ Маскве можа быць толькі не эканамічны, у эканамічным пляне нам цяжка нешта супрацьпаставіць Імпэрыі "Газпрам". Нашыя санкцыі і мытні Расеі, як слану драбіна. Таму і ўдар па яйцах можа быць толькі адзін - NATO, нічым іньшым Расею ня возьмеш. Можна падставіць твар пад чарговы ўдар і аддаць усе тое, што патрабуюць (менавіта патрабуюць выкручваючы рукі), але павагі да сябе ўжо ня будзе, а будзе праз некаторы час чарговае патрабаваньне. Адказваць трэба адэкватна, у дадзены момант самы адэкватны адказ - NATO.
А якія вашыя прапановы?

Reply

sunshine_fromby June 14 2009, 16:38:19 UTC
На мой погляд, нягледзячы на тое, што расійскі бок адмаўляе наяўнасць палітыкі ў малочнай справе, самае галоўнае пытанне тут застаецца прызнанне незалежнасці Абхазіі і супрацоўніцтва Беларусі з ЕС.
Зараз менавіта той момант, калі трэба зрабіць крок насустрач ці аднаму, ці другому. Гэта сваеасаблівыя ўмовы. Калі кіраўнікі абедзвух дзяржаў сойдуцца ў прыватнай размове, ды АГЛ паабяцуе далей трымацца бока Расіі, усё застанецца як было.
Зараз мы пад прэсам Расіі. Нягледзячы на словы аб тым, што наша эканоміка даволі моцная і пабудавана на добра развітом унутраным рынку, цяжка ўявіць беларускую прамысловасць без экспарту ў Расію. Незалежная Беларусь падымалася, трымаючыся за моцнае расійскае плячо. І з цягам часу непрыкметна беларусь урасла у гэтае плячо. Пякуча будзе адрывацца. Ды і не зразумела, ці знойдзем сілу не ўпасці пасля...

Reply

wintboltoff June 14 2009, 20:24:37 UTC
Вы лічыце, што асноўны тут палітычны складнік? Ня думаю, занадта шмат пугаў і мала пернікаў. Тут выразна заганяюць Лукашэнку ў кут, выкручваючы рукі. Калі б патрабавалася палітычная лагоднасьць кіраўніцтва Беларусі, выкарыстоўвалі б пернікі ( ... )

Reply


(The comment has been removed)

wintboltoff June 14 2009, 13:46:12 UTC
Згодзен на конт хуткага хаўруса, што гэта ня так проста, але даць выразны мэсыдж на гэты хаўрус і пайсьці на збліжэньне, вытаргоўваючы эканамічныя бонусы, - самае тое. Ніякі іньшы крок з нашага боку не ацьвярозіць гаспадара тайгі: расейскага мядзьведзя. :)

Reply


yuras_adamovich June 16 2009, 13:04:03 UTC
Гледзячы на гэта http://www.tut.by/poll/?aid=4517&qid=926&send=%C0%E4%EA%E0%E7%E0%F6%FC узнiкаюць сумневы, што нешта да некага дойдзе.

Reply

wintboltoff June 16 2009, 14:54:55 UTC
Вы давяраеце апытаньням? :)

Reply

yuras_adamovich June 16 2009, 17:18:13 UTC
Нуууу... : ) Але ж тыцнуць трэба : )

Reply

wintboltoff June 16 2009, 18:36:30 UTC
Стараюся ня тыцкаць, беспантова гэта, нагоняць усе роўна ботаў, якія дадуць патрэбны вынік. :)
Гэта больш, каб убіць у галаву нейкую думку, чым наадварот паказаць зрэз грамадскай думкі.

Reply


Leave a comment

Up