Натаўскія танкі пад Воршу?

Jun 14, 2009 15:12

Думаю, што рэзкая рэакцыя Лукашэнкі - усяго толькі рэха, на дзеяньні Расеі. Пуціноіды папярэдзілі, што малако - гэта толькі пачатак і за гэтым будуць зробленыя наступныя крокі. А калі ўлічыць тое, што да гэтага склаліся вялікія цяжкасьці з продажам на расейскім рынку беларускіх трактароў, машынаў і г.д., дык, здаецца, што ў атачэньні Лукашэнкі ( Read more... )

крызіс, Беларусь, палітыка, эканоміка, Расея

Leave a comment

wintboltoff June 14 2009, 20:24:37 UTC
Вы лічыце, што асноўны тут палітычны складнік? Ня думаю, занадта шмат пугаў і мала пернікаў. Тут выразна заганяюць Лукашэнку ў кут, выкручваючы рукі. Калі б патрабавалася палітычная лагоднасьць кіраўніцтва Беларусі, выкарыстоўвалі б пернікі.
Тут жа даволі жорстка і балюча для Беларусі ўжываюцца механізмы эканамічнага ціску. Атрымаўшы адказ у сваей прапанове забраць малочныя прадпрыемствы за так, быў узяты на ўзбраеньне стары лёзунг: "Так не достанься же ты никому!" Вырашана: або скадзем галіну суседа, або самі прыпаўзуць на каленях прасіць, каб забралі заводы хоць за сколькі.
Увогуле ўнутраны рынак ня дась прытоку валюты ў краіну, а валюта патрэбная, каб жыла і працавала краіна. Эканоміка нашай краіны экспартаарыентаваная і экспарт у Расею заўседы займаў і хутчэй за ўсе будзе займаць, калі не заўседы, дык пэўна даволі доўга, асноўны аб'ем. Гэта не залежыць ад урада, які будзе кіраваць Беларусьсю (калі вядома з галавой будзе ў чалавека ў парадку). Рынак Расеі вялізны і працаваць на ім шмат хто хоча, Расея гэтым выдатна маніпулюе, час ад часу выкарыстоўваючы "санітара Анішчанку", каб дамагчыся сваіх эканамічных мэтаў. Без усялякіх праблемаў на час "эканамічнай вайны" Расея заменіць беларускія вырабы чыімсьці іньшымі, ды хоць тымі ж украінскімі. Добра памятаю, як падчас "малочнай вайны" з Украінай, радаваліся дырэктары нашых малочных заводаў, адсотак украінскай "малочкі" на расейскім рынку быў вышэйшым за беларускі, прычым недзе ў 2 разы. І вось нам прапанавалі заняць нішу, якая вызвалілася пасьля праверак Анішчанкі. Попыт на нашу прадукцыю быў бешаны, хоць яна была і даражэйшая за ўкраінскую... Але зараз мы на месцы Ўкраіны. І нехта зойме нашую нішу ні разу не абцяжарвуючы сябе думкамі пра расейскае "плячо" і г.д. Гэта бізнэс. Палітыка толькі крышуе яго.
Згодзен, што Беларусь паднімалася, трымаючыся за Расею і актыўна дзеючы на расейскім рынку. Што ў гэтым дрэннага. Калі есьць магчымасьць, яе трэба скарыстаць. На конт "урасла ў плячо" можна спрачацца, адсотак узаемнага гандлю між РБ і РФ моцна зьнізіўся за апошнія гады. Так вялікі рынак пад бокам застаўся, пры гэтым нас на гэтым рынку ведаюць зь лепшага боку. Страчваць яго балюча, вельмі балюча, але і для расейскай эканомікі таксама, бо яны таксама шмат што пастаўляюць у якасьці камплектуючых для нашых заводаў. Так яны могуць без праблемаў замяніць беларускія вырабы на сваіх паліцах, хай і даражэй, гэта не істотна, аб простым чалавеку ніхто не будзе думаць. Але... але яны страцяць працоўныя месцы на прадпрыемствах, якія працавалі для беларускіх вытворчасьцяў. Калі малако можна завезьці з Італіі, дык рухавікі свае, напрыклад, ЯМЗ у тую ж Італію не адправіць, а іньшыя заказы Пуцін наўрадці заводу прапануе. Палка мае два канцы, і калі Пуцін б'е па Беларусі, ен б'е і па сваей вытворчасьці, а галоўнае людзях. Але гэта праблемы Расеі.
Упадзем - не ўпадзем, загадваць цяжка, хочацца быць аптымістам і верыць, што ўсе будзе добра, як жа выйдзе на самой справе - пабачым. Адзінае мяне цешыць, што ў эканамічных пытаньнях кіраўніцтва краіны гатовае гуляць жорстка па прапанаваных правілах. Спадзяюся, што гэта ня блеф, а есьць нейкі джокер, бо наўрадці Лукашэнка пайшоў на жорсткі супраціў, калі б не чакаў аднекуль падмогі. У дадзеным выпадку падмога можа быць толькі з Захада. У хуткім часе ўбачым, ці так гэта.
Выбачаюся за доўгую зацемку. :)

Reply


Leave a comment

Up