ПЕРАДКАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ Ў ВАРШАВЕ - 15 снежня 2011

Dec 14, 2011 15:47

Оригинал взят у valjaryna в ПЕРАДКАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ Ў ВАРШАВЕ - 15 снежня 2011



ПЕРАДКАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ Ў ВАРШАВЕ

Разам падсумуем падзеі адыходзячага году ў Беларусі і ў свеце.
Спецыяльны Госць Вечару - літаратарка і падарожніца Валярына Кустава.

Каардынатары сустрэчы:
 - Кацярына Пшыбыльска, рэдактарка тэлеканалу "Белсат" і старшыня Беларускага Шуманаўскага Таварыства
 - Сяргей Пеляса, рэдактар тэлеканалу "Белсат" і выдаўца праграмы "ПраСвет"

У праграме:
- Каця, Сяргей і ўсе жадаючыя - пра галоўныя падзеі году ў Беларусі і ў свеце,
- Валярына - пра свае новыя і старыя вершы, а таксама ўражанні ад нядаўніх падарожжаў па Швецыі, "Святой Зямлі" і паслярэвалюцыйным Егіпце,
- пачастунак і дыскусія.

Фармат спаткання - святочна-нефармальны! Заахвочваем захапіць з сабой віно, печыва ды іншыя прысмакі. На месцы будзе магчымасць зрабіць глінтвейн і ахвяраванні на развіццё беларускай літаратуры.

Варшава, рэдакцыя часопіса ResPublica Nowa, Галчыньскага, 5 (Gałczyńskiego 5)
15 снежня 2011. Пачатак а 20.00

Чакаем сваіх!

Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па мэйле: tavarystva.schumana@gmail.com з пазнакай у тэме "15 снежня".

Афіша большага памеру тут.
Previous post Next post
Up