ПЕРАДКАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ Ў ВАРШАВЕ
Разам падсумуем падзеі адыходзячага году ў Беларусі і ў свеце.
Спецыяльны Госць Вечару - літаратарка і падарожніца Валярына Кустава.
Каардынатары сустрэчы:
- Кацярына Пшыбыльска, рэдактарка тэлеканалу "Белсат" і старшыня Беларускага Шуманаўскага Таварыства
- Сяргей Пеляса, рэдактар тэлеканалу "Белсат" і выдаўца праграмы "ПраСвет"
У праграме:
- Каця, Сяргей і ўсе жадаючыя - пра галоўныя падзеі году ў Беларусі і ў свеце,
- Валярына - пра свае новыя і старыя вершы, а таксама ўражанні ад нядаўніх падарожжаў па Швецыі, "Святой Зямлі" і паслярэвалюцыйным Егіпце,
- пачастунак і дыскусія.
Фармат спаткання - святочна-нефармальны! Заахвочваем захапіць з сабой віно, печыва ды іншыя прысмакі. На месцы будзе магчымасць зрабіць глінтвейн і ахвяраванні на развіццё беларускай літаратуры.
Варшава, рэдакцыя часопіса ResPublica Nowa, Галчыньскага, 5 (Gałczyńskiego 5)
15 снежня 2011. Пачатак а 20.00
Чакаем сваіх!
Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па мэйле: tavarystva.schumana@gmail.com з пазнакай у тэме "15 снежня".
Афіша большага памеру
тут.