vyazen2904
May 18, 2015 20:41
Праз церніі, кусты, хмызняк,
Праз непатрэбныя прадметы
Да запаветнай мары-мэты
Упарта крочыць магістрант
Яму насустрач у бары
Выкладчык выскачыў раптоўна
І ў бойцы, загадзя няроўнай,
Разбіў палову галавы.
Але студэнта не спыніць!
Ён на іспыце, безгаловы
Адкажа лепей, чым здаровы:
Бо ўжо нічога не баліць.
18.05.2015
Вершы-2015
vyazen2904
Feb 15, 2015 19:09
Падробка, нікім не заўважаная,
Лічыцца арыгіналам.
Каханне, дашчэнту зняважанае,
Набудзеш па намінале.
Трава непрыкметная, мятлік
Знікае з сэрца й вачэй
Усмешка на вуснах сцятых
Даецца усё лягчэй.
Без сэнсу пішуцца вершы
Кладуцца на рытм радкі.
Мне трэба стаць крыху смялейшым
І сплыць на той бераг ракі.
15.02.2015
Вершы-2015
vyazen2904
Oct 16, 2014 16:29
Зіма блізка
Лісце пад нагамі
Людзей спісы
Перабіраю
Забыты Богам
Якуба пляц
З табой можна
Перазімаваць?
16.10.2014
Вершы-2014
vyazen2904
Jun 07, 2014 14:45
Кожны сабе абірае свой лёс
Лёгкі ці цяжкі, шчаслівы ці горкі
Вы спляліся наскрозь
Вы нібыта на небе дзве зоркі
Вашы промні зліліся ў адзін
Вы ад гэтага часу су-зор'е
Дык ляціце смялей ўдалячынь!
І хай стане аднойчы вас трое
07.06.2014
Вершы-2014,
Вершы-прысвячэнні
vyazen2904
Apr 05, 2014 21:42
Дрыгавічка па крыві
Беларускага роду
У шчасці, сястра, жыві
Цяпер і заўсёды!
Хай нашыя балаты
Цябе не засмокчуць
І рыцараў капыты
Цябе не затопчуць
Хай дрэннае па жыцці
Заўсёды цябе мінае
А зорка шчасця мігціць
І доўгі твой шлях асвятляе
05.04.2014
Вершы-2014,
Вершы-прысвячэнні
vyazen2904
Feb 21, 2014 11:00
прысвячаецца ўсім украінцам, загінулым на Майдане
Траянды, чырвоныя, нібы кроў,
Прымі, шматпакутная Украіна,
Ад беларусаў, тваіх братоў.
Вечная слава ўсім тым, хто загінуў!
Вечная слава ўсім тым, хто памёр
У барацьбе за сваю Айчыну
Прымі, шматпакутная Украіна,
Траянды, чырвоныя, нібы кроў
21.02.2014
Вершы-2014,
Вершы-прысвячэнні
vyazen2904
Jan 16, 2014 20:41
Пацалунак
Прысвячаецца Марыне Суханавай
Наш сусвет на мяжы калапсу,
Катастрофы і вечнай зімы.
Я сабе адмарозіў пальцы
І на трыццаць адсоткаў мазгі.
Я свае адмарозіў вушы
І ўжо ледзь варушу языком.
Рэчаіснасць шпурляе мне грушу,
Але рукі мае пад ільдом.
Горад можа згубіць паэта,
І адзіны мой паратунак
Ёсць сапраўдная вершамэта -
Пацалунак.
16.01.2014
Вершы-2014,
Вершы-прысвячэнні
vyazen2904
Jan 16, 2014 14:14
Альтэрнатыўная версія вершу "Пацалунак" на выпадак правалу.
Усё той жа Марыне Суханавай
Я сабе адмарозіў пальцы
І на трыццаць адсоткаў мазгі
У дзяўчынку адну закахаўся
Хоць мяне ніхто не прасіў
Дома пальцы мае аджылі
А каханне знікла ў віне
Сэрцы лепей трымаць пустымі
Так ніхто іх не разаб'е
16.01.2014
Вершы-2014,
Вершы-прысвячэнні
vyazen2904
Jan 08, 2014 20:59
З цыклу "Праспект Непазбежнасці". Верш №8
Ён праз палі імкліва бег
Ён марай жыў - убачыць мора
Паўсюль гучаў ягоны смех
Ды раптам на шляху стаў горад
Яго накрыў пачуццяў вір
Людскіх турбот нямы адчай
І знік у моры гарадскім
Ручай
08.01.2014
Вершы-2014,
Цыкл "Праспект Непазбежнасці"
vyazen2904
Dec 22, 2013 20:44
З цыклу "Праспект Непазбежнасці". Верш №7
Сядзіць і плача горка-горка
Каменны Ягорка
Сыйшла ад яго дарагая сяброўка
Каханая жонка
Ён з неба дастаў ёй вядром і вяроўкай
Халодную зорку
Чаму ж не каменнае сэрца ў цябе
Каменны Ягорка
22.12.13
Цыкл "Праспект Непазбежнасці",
Вершы 2010-2013