Кніжнае пытаннеччка

Apr 18, 2014 10:02

Паглядзеў учора растыражаваны ўжо ў сацсетках выпуск праграмы канала СТВ "Такова судьба". Гаварылі пра беларускую літаратуру, тыпу чаму не чытаюць і хто вінаваты. 40 хвілін, выкінутых з жыцця, так. Але не пра гэта. Урэзаўся ў памяць адзін пасыл вядучых. Кажуць, нібыта траціна ўсіх беларусаў карыстаюцца паслугамі бібліятэк. Сапраўдных жывых ( Read more... )

кніжнае, пытаннечка, рубрыка "старыя хіпаны"

Leave a comment

Comments 57

_kum_ April 15 2014, 07:12:32 UTC
а інтэрнэт нашто?

Reply

vital_rudak April 15 2014, 07:15:36 UTC
нехта можа больш любіць папяровыя.

Reply

_kum_ April 15 2014, 07:19:36 UTC
дык я таксама больш люблю папяровыя, але калі іх няма? "За неимением гербовой пишем на простой"...

Reply

vital_rudak April 15 2014, 07:22:25 UTC
а, ну то канечне, як няма, то і няма. сорамна сказаць, але я яшчэ гадоў пяць таму і скачаць кніжку з тырнэту ня ўмеў)

Reply


maggalia April 15 2014, 07:42:55 UTC
Паслугамі бібліятэк (Нацыяналкі і Акадэміі навук) карыстаюся, але, натуральна, чытаю не мастацкае, і на гэтае пытанне "А ці даўна вы бралі што мастацкае пачытаць у бібліятэцы?" таксама адказ "так".

Reply

vital_rudak April 15 2014, 08:15:25 UTC
Даж я ў нацыяналачку запісаны, але быў там усяго двойчы. Роўна ў тую секунду як мне выдалі на рукі чытацкую карту рухнула ўся іх электронная гэта сістэма. І поўдня не маглі наладзіць. Не задалося ў нас знаёмства, карацей :))

Reply


euga April 15 2014, 07:43:47 UTC
Такі пачатак допісу, што я аж усхвалявалася. :))

Я часам у Нацыяналцы бяру. Там для кандыдатаў навук ёсць абанемент. Часцей за раз на год, радзей за раз на месяц - мяне ў апытанцы няма. :))

Reply

vital_rudak April 15 2014, 08:17:47 UTC
Хацеў жа Вам прывет перадаць у самым пачатку допіса, во галава дзюравая :)))

А так та я ўжо зразумеў, што жжшка не тое месца. дзе трэба такое пытаць. У кантакціку б, але ў мяне там сяброў німа амаль :))

Reply


napramak April 15 2014, 07:47:53 UTC
Дачка ходзіць раз на месяц. І калі дзецям паказаць, што есць такая мажлівасць, яны ходзяць.

... )

Reply

vital_rudak April 15 2014, 08:20:42 UTC
Я малы таксама хадзіў, там жа цікава. Бібліятэчка ў нас дзіцячая малая тады была, у звычайнай хаце трохпакаёвай месцілася, дык стэнд для падлеткаў перацягаў быў увесь можа за гады два :) Раз на два тыдні як штык, а калі самаму лянота, то адпраўляў брата з наказам: "Здзіві мяне" :))

Reply

napramak April 15 2014, 08:34:15 UTC
Прывучалі брата да навукі, можна сказаць.

Reply

vital_rudak April 15 2014, 08:38:12 UTC
Та якая там навука?) "Тарзан", Купер, Лондан, Рыд, усякая фантастыка для пачаткоўцаў))

Reply


efirnaja April 15 2014, 07:48:58 UTC
я не пользуюсь сейчас, хотя записана в десяток разных в разных странах) не пользуюсь, потому что сейчас могу позволить себе покупать новые книги в любом количестве. я\ не очень люблю старые книги, которые читал кто-то другой. А если бы у меня не было такой возможности, то ходила бы по прежнему.
хотя вру - я записана в нашу русскую библиотеку в Варшаве. за год книг 10 там точно взяла и прочитала. Последнее - Акунина, Сорокина и Сэй Сенагон

Reply

vital_rudak April 15 2014, 08:22:35 UTC
Так Вы еще регулярно посещаете можно сказать, если сравнить со мной. :)

Reply


Leave a comment

Up