Паглядзеў учора растыражаваны ўжо ў сацсетках выпуск праграмы канала СТВ "Такова судьба". Гаварылі пра беларускую літаратуру, тыпу чаму не чытаюць і хто вінаваты. 40 хвілін, выкінутых з жыцця, так. Але не пра гэта. Урэзаўся ў памяць адзін пасыл вядучых. Кажуць, нібыта траціна ўсіх беларусаў карыстаюцца паслугамі бібліятэк. Сапраўдных жывых бібліятэк. Гэта такія будынкі, дзе прыходзіш, і табе даюць пачытаць кніжку на месцы ці на вынас. Не ведаю, адкуль іх статыстыка, але ня веру. Вось у мяне нават "акаўнта" ні ў адной з іх няма. І ў сямʼі ні ў кога няма, нават сярод сваякоў. Ды што там. Некалі ж я хадзіў у бібліятэкі, у студэнцтве, школьнікам, калі не было інтэрнэту. Дык вось. У Глыбокім на той час - 20 тысёнц насельніцтва. А ў муніцыпальнай бібліятэцы былі запісаныя нешта каля шасці соцен чалавек. І ў дзіцячай яшчэ 300. Зараз, думаю, лічбы яшчэ меншыя.
Раней штогод прыходзіла поштай паперка, прасілі з'явіцца і перапісаць зноў на сябе тыя некалькі кніжак, што не хацеў здаваць. Цяпер ужо гадоў пяць і ня пішуць. Відаць падчас пераезду мой фармуляр выдзьмуў вецер. Дзякуй табе, ветрык, за "Географію" Смоліча і "Нарысы гісторыі ЗША" па-беларуску. Так, пра што гэта я. Ва ўніверскія часы даводзілася карыстацца бібліятэкай, бо не было на чым чытаць электрычныя кніжкі. Ды і з інтэрнэтам, па-праўдзе кажучы, дружыў роўна на столькі, каб адкрыць сайт "Прэсбола" і пачытаць навіны. Цяпер жа па дарозе ад дому да працы 2 бібліятэкі. Дык за ўвесь час, што ля іх курсірую, туды на маіх вачах не зайшоў ніводзін чалавек. Ні-ра-зу. Што? Ды чытаю я ня мені за цябе. Новую беларускую літаратуру дасылаюць са сталіцы сябры. Дзякуй ім за гэта вялікі! Астатняе шчодра адсыпае інтэрнэт. І ў сувязі з вось усім гэтым славаблудзьдзем, хачу ў вас запытацца.
А ці даўна вы бралі што мастацкае пачытаць у бібліятэцы? Ці як і я, проста там запісаныя? Не, не так.
Poll п.с. Перапост апытанкі вітаецца. А тэкст можаце паставіць і свой, хоць пару сказаў :)