Дзень 17

Apr 17, 2014 19:01

А вось у Глыбокім нарэшце вырашылі разыграць "карту Мюнхгаўзена". Да крыжа на Копцеўскіх могілках хутка дабавіцца і помнік "барону" на вуліцы М.Горкага. Ну як помнік? Цэлая інсталяцыя я б сказаў.



З вішнямі на галаве, усё па-глыбоцку.



Паставяць кампазіцыю недзе блізка ад бацькавай хаты. Здаецца мне, што ў скверыку ля могілкаў і старой сцяны кляштара кармелітаў. Проста за плячыма ў гэтага сівабародага джэнтльмээна.



Ну а пакуль барон сядзіць ў мясцовай майстэрні.



Фотанькі адсюль.

Глыбокае über alles!, #100happydays

Previous post Next post
Up