Ровар

Apr 17, 2014 10:20

Ішоў ранкам на працу і выпадкова рукой збіў на ходніку лісапедзіста. Я меўся збочыць на пераход, а той ляцеў як шалёны, бачыў мой "маневр", але пэўна хацеў праскочыць. Істотных пашкоджанняў ні ў мяне, ні ў ровара мы не адшукалі, таму развіталіся па-харошаму :) А я потым ішоў далей і ўспамінаў адзін свой дзіцячы комплекс. У нас на вуліцы ў гадоў 10 ( Read more... )

пацан зазыр - гэта Мазыр, спорт-эскорт, фрагменты

Leave a comment

Comments 41

protagonista April 9 2014, 07:32:05 UTC

мяне навучыў старэйшы брат.на аісте зялёненькім.а далей было пофіг на якім ездзіць
а шчэ ён мяне гнабіў калі я катацца не ўмела і прасіла пакатаць ён паказваў на надпіс на раме ммвз (мінскімотавелазавод) і казаў што яно расшыфроўваецца як малых малакасосаў вазіць запрешчыно.добры хлопец

Reply

vital_rudak April 9 2014, 07:36:02 UTC
"малых малакасосаў вазіць запрешчыно"

Точна! Была такая тэма! :)))

Reply

protagonista April 9 2014, 08:23:41 UTC
дзеці злыя і неарыгінальныя

Reply

vital_rudak April 9 2014, 08:26:23 UTC
у тым узросце наадварот, каб дзе што суперржачнае за кім паўтарыць. самы шык

Reply


zloevremia April 9 2014, 07:35:12 UTC
о, у мяне быу "Орлёнок" літоускай вытворчасці. Бацька купіу зусім новы у 1990 годзе. Ганяу вельмі доуга, пакуль зуім малы мне не стау))) Раму варылі тры разы, колер угадаць было ужо цяжка, новых пакрышак знайсці было не магчыма, але я яго вельмі любіу))))

Reply

vital_rudak April 9 2014, 07:36:46 UTC
Гэта такі раскладнічок міліпіздрычэскі??)))

Reply

zloevremia April 9 2014, 10:47:22 UTC
не, гэта як дарослы "Аист" толькі меньшы.
вось адзін у адзін як мой, толькі у майго колы былі зялёныя)))

... )

Reply

vital_rudak April 9 2014, 10:52:44 UTC
ааа, цяпер дапёр што за ён)))

Reply


bielameta April 9 2014, 08:06:22 UTC
Я вучылася ездзіць на пацанскім "взросліку", які належыў тату маёй тагачаснай прыяцелькі па двары. І мне было вельмі няёмка, што ён такі вялікі, з рамай, усё дзялы. У нас у Жо двор квадратны, і ўсе ганялі на роварах па коле. І пры тым, што ўсе куты ў двара аднолькава 90-градусныя, на адным я заўжды падала. Яшчэ быў фактар - пацаны нашага двара, якіх было дужа шмат. І была ў тых пацаноў забаўка - тараніць мяне пры абгоне. А яшчэ яны ўвесь час мянялі напрамак, каб ехаць мне насустрач.. Уяві сабе - дзевачка няпэўнена ездзіць на пацанскім взросліку, якога саромеецца, а ёй насустрач нясецца 5-8 пацаноў і кіруюць прама пад колы. А чо, ім было весела :)

А калі мне было 12, мне падарылі аіста-раскладушку. Гэта было шчасце :)

Reply

vital_rudak April 9 2014, 08:11:08 UTC
"Уяві сабе - дзевачка няпэўнена ездзіць на пацанскім взросліку, якога саромеецца, а ёй насустрач нясецца 5-8 пацаноў і кіруюць прама пад колы. А чо, ім было весела :)"

Нам таксама часта было так весела)) Я ў такія моманты нават дамкі не саромеўся)))
І ты прам на взросліку не пад рамай ганяла??)

Reply

bielameta April 9 2014, 08:13:11 UTC
Засранцы! І як вам было не сорамна? :))

Якое пад рамай? Ты што? Хоць і няёмка было, але да такога я не апускалася :)) Рост ужо тады дазваляў не пад рамай катацца :)

Reply

vital_rudak April 9 2014, 08:23:57 UTC
Цяпер сорамна, тады ржачна:)))

У нас рэдкая дзяўчынка ў такім узросце ганяла па-пацанску:) Але былі такія, да:))

Reply


fcssoligorsk April 9 2014, 08:07:54 UTC
Я изначально на Орлёнке научился в Солигорске, а потом уже у бабули в деревне освоил и дамский и взрослик, под рамой самая тема, только могло как нефиг ногу в цепь затянуть, у моего брата двоюровдного до сих пор шрам, а сам я неоднократно бдзынькал о раму своим самым дорогим органом, так что дамский пусть и не понтово, зато безопасно ))

Reply

vital_rudak April 9 2014, 08:13:04 UTC
"могло как нефиг ногу в цепь затянуть"

Да, у нас былі таксама небаракі такія траўмаваныя)

Дык панты ў тым узросце гэта ж самае галоўнае))

Reply

fcssoligorsk April 9 2014, 08:16:03 UTC
а в нынешнем то чем бздынькал ))

Reply

vital_rudak April 9 2014, 08:24:47 UTC
чо? гдзе?)

Reply


dzenik_kravina April 9 2014, 08:15:29 UTC
У мяне быў звычайны раскладны. Украінскі нейкі. Дагэтуль можа ездзіць, калі кола замяніць.

Reply

vital_rudak April 9 2014, 08:25:34 UTC
Не, на раскладным я пару разоў праехаўся і здаў брату малодшаму: дужа часта нада педалі круціць)

Reply

dzenik_kravina April 9 2014, 09:38:37 UTC
я на ім нармальна лётаў, дагэтуль шнары засталіся.

Reply

vital_rudak April 9 2014, 09:53:49 UTC
не, у мяне ніводнага, "асам" быў)

Reply


Leave a comment

Up