Ровар

Apr 17, 2014 10:20

Ішоў ранкам на працу і выпадкова рукой збіў на ходніку лісапедзіста. Я меўся збочыць на пераход, а той ляцеў як шалёны, бачыў мой "маневр", але пэўна хацеў праскочыць. Істотных пашкоджанняў ні ў мяне, ні ў ровара мы не адшукалі, таму развіталіся па-харошаму :) А я потым ішоў далей і ўспамінаў адзін свой дзіцячы комплекс. У нас на вуліцы ў гадоў 10 ужо ездзіць умелі ўсе пэўна. І я не адстаў. Але вось бяда: я вучыўся ездзіць на т.зв. "дамцы". А гэта быў самы фіговы ровар, бо без рамы ж, не па-пацанску, так і дзеўка любая навучыцца. Плюс "пасажыра" можна ўзяць толькі аднаго - на багажнік. Нават на багамерзкім "раскладніку" ганяць было больш пантова. Не кажучы ўжо пра трушны пацанскі "взрослік". Нават калі нейкі шкет ганяў на ім стоячы пад рамай - і то ўжо меў права на панты. Праўда "дамка" мая была вінтажная, сіняя, са "срэбнымі" дыскамі, з закругленымі блотнікамі, з масіўным багажнікам (падобная да ровара на фота знізу, толькі без пярэдняга багажніка). Глыбоцкі дзед на ёй ганяў на працу па 10 км штодня з пачатку 70-х да сярэдзіны 90-х. Я ж уездзіў "апарат" за гады два, можа, ці тры. І на некалькі гадоў стаў пешаходам.

Вось тэнісістка Дамініка Цыбулкава, дзесяты нумар рэйтынгу WTA, пытае ў цябе, шаноўны юзернэйм, а на якім ровары вучыўся ездзіць ты? І ці маеш якія гісторыі на гэтую тэму? :)



Фота з фэйсбука Дамінікі.

пацан зазыр - гэта Мазыр, спорт-эскорт, фрагменты

Previous post Next post
Up