Палессе. Мазыр. Мапа

Apr 05, 2014 21:03

Адтапталіся сёння з Натай па Мазыры роўна пяць гадзін. Ну як па Мазыры? Толькі па гістарычнай яго частцы. Ды й то, як аказваецца, не па ўсёй. Але нішцячкоў усякіх пабачылі шмат. Я канечне знаў, што Мазыр - цікавы горад, але гэты паход паказаў, што нічоганькі я пакуль пра яго ня ведаў :) Асобінна "зайшоў" старэнькі асабняк са званочкам над дзьвярыма ( Read more... )

Мы, пацан зазыр - гэта Мазыр, Палессе - ты мяне валнуеш

Leave a comment

Comments 25

lada_aleinik April 5 2014, 18:08:06 UTC
Дзе абяцаныя лукі?! :)

Reply

vital_rudak April 5 2014, 18:09:48 UTC
Я ж кажу, "усе і ўся" лукі заўтра :)) Сёння пасля паходу і кулінарных подзьвігаў ужо не да фотачак :))

Reply


zloevremia April 5 2014, 18:17:28 UTC
На Гару Камунарау хадзiу?

Reply

vital_rudak April 5 2014, 18:19:10 UTC
ясен хадзіў, але ў багамерзкі замак не заглянуў, праўда :))))

Reply

zloevremia April 5 2014, 18:21:40 UTC
я у замак так сама не хадзiу, нейкi ён стромны))) навадзел жа)))

Reply

vital_rudak April 5 2014, 18:23:40 UTC
я б сказаў не навадзел, а "цацачны замак"))) ну ці "пацешны"))) праўда ў "карчме" на замкавай быў, даўно ўжо неяк))

Reply


tam_erm April 5 2014, 18:38:01 UTC
Спадзяюся ўбачыць гарадскі асабняк паміж Рыжкова і Ленінскай. І з байкамі!

Reply

vital_rudak April 5 2014, 18:46:30 UTC
Я думаў Вам тока Леніна падавай:))

Reply

tam_erm April 5 2014, 18:55:25 UTC
Пяць Ленінаў з Мазыра ляжаць, дзе ж я столькі баек набяру! Уся надзея на Рудакоў

Reply

vital_rudak April 5 2014, 19:03:00 UTC
Ай, што пра тую бальніцу баіць, вунь крутыя "залазеры" у тырнэтах кажуць, што гэта "баян баяністы і каштоўнасці ніякай сабой не ўяўляе". Хаця там на тэрыторыі гулялі нейкія стромныя дзеці... :))

Reply


maggalia April 5 2014, 19:37:21 UTC
Пра бальніцу пісала тут - хіхі! http://maggalia.livejournal.com/194122.html
Класны маршрут ))

Reply

vital_rudak April 5 2014, 20:08:14 UTC
Класны, але пара плюшак нішцячковых засталася па за ім. Бо па запасной пары ног узяць забыліся :)))

Reply

vital_rudak April 5 2014, 20:11:20 UTC
А бальнішка та ў цябе ні та. Я помню гэны твой допіс, там таксама закінутая бальніца на Пушкіна, 14. Мы сёння да яе крыху не дайшлі.

Reply

maggalia April 5 2014, 20:19:07 UTC
Значыць, яшчэ вышэй - радзільня? Дзе Алег нарадзіўся - закінутая, на гары.

Reply


yozas_gubka April 6 2014, 07:40:32 UTC
ждзем справаздачы)

Reply

vital_rudak April 6 2014, 10:28:32 UTC
во ваяю па-троху))

Reply


Leave a comment

Up